Экономика
Віталь Гарбузаў, «Народная воля»

Рыба беларускай вытворчасці падаражэе

“Гэта звязана з тым, што рэзка падскочылі цэны на камбікармы для рыбы. Кошты падвысіліся амаль у тры разы ў параўнанні з мінулым годам”, — паведаміў журналістам дырэктар Дэпартамента па меліярацыі і воднай гаспадарцы Анатоль Булыня.

“ Зразумела, што гэты фактар не можа не адбіцца на сабекошце вытворчасці рыбы. Зараз на самым высокім узроўні разглядаецца пытанне аб тым, як пазбегнуць рэзкага падаражэння рыбнай прадукцыі. Але тое, што новыя кошты ўдараць па кішэнях спажыўцоў, – відавочна. І наколькі айчынная рыба для беларусаў будзе даступнай – пытанне пакуль адкрытае”, — гаворыць чыноўнік..

Анатоль Булыня паведаміў, што ў мінулым годзе з 14 тон выгадаванай рыбы было рэалізавана 10,7 тоны: “Праблема рэалізацыі рыбнай прадукцыі не стаіць вельмі востра — мы рэалізуем рыбу праз крамы, прадаем яе з машын... Дарэчы, па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі ў 2010 годзе мы павінны выгадаваць 17 тон рыбы. Зараз у Беларусі ў штучных вадаёмах гадуецца тры асноўныя віды рыбы – фарэль , сом і рыбы сямейства асятровых”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)