Общество
Таццяна Процька, Новы час

«Рускі свет» у назвах беларускіх вуліц

Назвы беларускіх вуліц закліканыя не толькі ўвекавечваць «слаўныя імёны герояў». Важнай задачай, якую яны выконвалі і выконваюць, з'яўляецца ідэалагічнае выхаванне.

«Руска-расійскае» ў назвах вуліц беларускіх гарадоў пачало з’яўляцца яшчэ ў часы ўключэння Беларусі ў склад Расійскай імперыі. Асабліва гэты працэс узмацніўся пасля паўстання Кастуся Каліноўскага, калі ў расійскай літаратуры — і навуковай, і публіцыстычнай — сталі ўжываць паняцце «рускі свет»…

У назвах мінскіх вуліц (і не толькі мінскіх, такая ж сітуацыя ва ўсіх буйных гарадах Беларусі) увекавечаныя найбольш значныя падзеі менавіта расійскай гісторыі. Паўстанні — вуліцы Пугачова, Разіна, Балотнікава; дзекабрыстаў (вуліцы Рылеева і Пестэля); ваенныя перамогі Расіі ў асобе палкаводцаў, якія іх набылі — вуліцы Кутузава, Суворава, Лазарава, Нахімава, Ушакова і іншых.

Ва ўгоду расійскай гісторыі ганьбіцца айчынная, беларуская. Так, у Мінску ёсць вуліцы Мініна і Пажарскага. У расійскай гісторыі яны ўслаўленыя за тое, што арганізавалі і накіравалі народнае апалчэнне на «вайну з палякамі».

Пра якіх палякаў у дадзеным выпадку ідзе гаворка? У 1609-1618 гадах Рэч Паспалітая, у склад якой уваходзілі беларускія землі, вяла вайну з Масковіяй. У Мінску ўвекавечаны людзі, якія прынеслі паразу ў той час нашай дзяржаве! Тое ж можна сказаць і адносна Суворава, які на тэрыторыі Беларусі кіраваў баямі з паўстанцамі на чале з Касцюшкам, што выступалі супраць падзелу і далучэння да Расіі Рэчы Паспалітай.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)