Общество

Аляксандр Кур’яновіч, Новы час

Рускі прывід: гісторыя аднаго артыкула, які апярэдзіў час

Беларускіх чытачоў, якія набылі суботні нумар ад 15 студзеня 1994 года папулярнай «Народнай газеты» (дарэчы, выдання на той час вышэйшага заканадаўчага і прадстаўнічага органа ўлады — Вярхоўнага Савета), чакала сапраўдная сенсацыя.

На другой старонцы нумара на ўсю паласу быў апублікаваны артыкул лідара Беларускага Народнага Фронта і кіраўніка парламенцкай апазіцыі БНФ Зянона Пазняка пад назвай «О русском империализме и его опасности».

Артыкул быў пададзены на рускай мове, аднак мелася невялічкае прадмоўе, у якім давалася адпаведнае тлумачэнне. Па прызнанні самога аўтара, ён свядома ўжыў рускую мову, каб надрукаваць артыкул у галоўнай прасаўмінаўскай газеце «Советская Белоруссия». Па словах Пазняка, там друкаваць яго артыкул катэгарычна адмовіліся, таму ён звярнуўся ў «Народную газету». Сам лідар БНФ пры гэтым заўважыў, што ў «Народнай газеты» «зусім іншы ўзровень», чым у «Советской Белоруссии», дый у іншых выданнях. Са свайго боку рэдакцыя «Народнай газеты» паведаміла, што мусіць даць слова Зянону Пазняку паводле заканадаўства аб статусе народнага дэпутата і аб сродках масавай інфармацыі.

Чаму адмовіліся?

Праз два дні ў сваёй калонцы пад назвай «Писание от лукавого, или о том, почему «Советская Белоруссия» отказалась печатать статью лидера Белорусского Народного Фронта Зенона Позняка» выказаўся галоўны рэдактар «Советской Белоруссии» Ігар Асінскі (гэты прызначэнец Вячаслава Кебіча ўзначаліў газету ў лістападзе 1993 года).

Асінскі заявіў, што артыкул Пазняка пададзены ў зневажальнай у адносінах да рускага народа і Расіі форме, а гэта, маўляў «торпедирует» жыццёва неабходны для Беларусі грашовы саюз з Расійскай Федэрацыяй. Асінскі сцвярджаў, што на Захадзе беларусы ніколі не былі і не будуць патрэбныя: «Даже если все 10 миллионов белорусов будут петь по утрам и вечерам аллилуйю Западу, он никогда не станет оказывать нам экономическую помощь в таких же масштабах, как Эстонии, Литве и Латвии».

Як чалавек, зразумела, залежны ад Кебіча, Асінскі не змог не абыйсці пытанне рэйтынгу Савета Міністраў. Асінскі прыводзіў лічбы апошняга апытання грамадскай думкі, які быў праведзены Інстытутам сацыялогіі Акадэміі навук: за адстаўку ўрада нібыта выступаюць 16,6% насельніцтва, між тым Пазняка падтрымліваюць толькі 4,2% (фарміраванне адпаведнай грамадскай думкі на карысць Кебіча тады актыўна курыраваў сацыёлаг Ігар Катляроў).

Асінскі прызнаў, што антырасійскі складнік ідэалогіі БНФ вядомы, але дзівіўся таму, «откуда такая сверхоткровенность, граничащая с той, на которую способен человек после изрядной дозы спиртного». І даваў уласны «вразумительный» адказ: «От полного паралича, охватившего все ветви власти». У якасці аднаго з фактараў, які быццам бы сведчыў пра такі параліч, Асінскі прыводзіў візіт у Беларусь 15 студзеня 1994 года Біла Клінтана. Галоўны рэдактар абураўся, чаму такі прыезд, маўляў, вызначалі амерыканскі пасол і беларуская апазіцыя, чаму прэзідэнт ЗША наведаў не Курган Славы ці Хатынь, а Курапаты, «последнее слово о которых отнюдь не сказано».

Працяг тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.4(13)