Рудкоўскі: «Публічнае пазіцыянаванне сябе як дзейснага і рашучага — тое, чым займаецца Лукашэнка цягам 30 гадоў»
Палітолаг — пра тое, як беларускі правіцель падтрымлівае свой імідж «крэпкага хазяйственніка».
Амаль тыдзень пасля параду 9 мая Аляксандр Лукашэнка не з’яўляўся на публіцы, нават не прымаў удзел у мерапрыемствах з нагоды дня дзяржаўнага сцяга і герба. Імкліва распаўсюдзіліся чуткі пра пагаршэнне здароўя, але ягоная прэс-служба і прапаганда захоўвалі разгубленае маўчанне.
А на гэтым тыдні, наадварот, беларусам штодня паказваюць «з’яўленне правадыра народу», нават рызыкуючы перабаршчыць з рэтушам. З любой нагоды і без яе беларускі правіцель актыўна ездзіць па аб’ектах і прымае расійскіх гасцей, пазіруе з падораным канём, выказваецца пра вайну і мір, міжнародную абстаноўку, — словам, дэманструе падвышаную актыўнасць.
Дзеля чаго гэта робіцца — каб паказаць палітычным праціўнікам, маўляў, не дачакаецеся, альбо з мэтай супакоіць вертыкаль, што справы ідуць па звыклай каляіне, Филин пацікавіўся ў палітолага, акадэмічнага дырэктара Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS) Пятра Рудкоўскага.
— Тут справа простая: калі хворы, то хварэе, калі збольшага здаровы, то дзейнічае ў звычаёвым рэчышчы. За выключэннем таго, што прэс-служба Лукашэнкі яўна была дэзарыентавана, як дзейнічаць у часе «знікнення», нічога асаблівага ў гэтай гісторыі няма.
Публічнае пазіцыянаванне сябе як дзейснага, рашучага і неардынарнага — гэта тое, чым займаецца Лукашэнка цягам трыццаці гадоў. Таму было б дзіўным, калі б ён, хаця б збольшага акрыяўшы, не рабіў бы гэтага і цяпер.
— На ваш погляд, які эфект мае гэтая стратэгія? Падначаленыя і электарат пераконваюцца, што Лукашэнка моцны і дзейсны, як ён імкнецца паказаць, альбо хутчэй бачаць збудаваную ім вертыкаль слабой — як той казаў, «нічога без бацькі не могуць»?
— Эфект прыблізна такі: «Ага, ну, значыць, не памёр». Эмацыйны складнік можа вар'іравацца ў залежнасці ад ступені прыхільнасці або непрыхільнасці
Читайте еще
Избранное