Лица

Рома ў Калумбіі, Эквадоры і Перу

Пад нагамі Паўднёвая Амерыка – наш сусветны карэспандэнт Рома Свечнікаў з нязменнай паплечніцай Вольгай Палевіковай пракладвае свой маршрут праз наркатычную і шчырую Калумбію, пенсіённыя рэзервацыі Эквадора, бляск і галечу Перу.

Як паесці ўкраінскіх пяльмешак пасярод джунгляў, атрымаць кулю ў горла ад суседскай бабулі і папрысутнічаць пры ўласным зачацці, ты дазнаешся з новай главы праекта «Рома едзе».

Наркакартэль

Лепш хай на тратуары валяюцца паўразумныя брудныя людзі і кожны квадратны метр гарадскіх фасадаў будзе ўшчэнт спісаны графіці. Лепш хай мяне абрабуюць ноччу ў падваротні і дадуць бутэлькай па галаве. Гэта сапраўды лепш, чым жыць у стэрыльным акварыуме з кормам для рыбак. Можа, таму, што тут ты павінен пастаянна глядзець пільна, людзі і не баяцца паказваць свае вочы?

У аўтобус заскокваюць двое няголеных мужыкоў з гітарамі і напаўняюць салон гучным: «Буэнас тардэс!» Дзіўна, але пасажыры поўным складам адказваюць: «Буэнас тардэс, сэньёрэс!» Мужыкі расчахляюць інструменты і пачынаюць лабаць свае хіты, народ бадзёранька патупвае ў рытм ножкамі і падпявае. Бабуля гадоў сямідзесяці ў смарагдавай сукенцы ўсміхаецца рэшткамі зубоў і выграбае са сваіх кішэняў усю дробязь. Я тайком дастаю камеру, але мужык з гітарай крычыць мне: «Не саромейся, сынок, фатаграфуй!»

З першай хвіліны ў Багаце я заўважаю, наколькі адкрытыя адзін да аднаго мясцовыя людзі. Варта табе ўсміхнуцца, і ў адказ умомант ляціць светлая шчырая ўсмешка. Гэта так падкупляе, што мімаволі забываеш пра ўсе тыя страшылкі, што некалі чуў або чытаў пра гэты горад. Праз пару прыпынкаў у аўтобус забіраецца малады пацан і пачынае бубніць у мікро сваю рэпчыну. Бабуля ў смарагдавай сукенцы працягвае давіць лыбу.

Працяг чытайце тут.