Родная душа. Згадваючы Генадзя Бураўкіна
Ад самага пачатку я ўсведамляў, хто ёсць Генадзь Бураўкін для літаратуры, для краіны, для гісторыі, і таму практычна ўсе гэтыя гады занатоўваў нашы гутаркі. Некаторыя з іх і хацелася б прыгадаць. 28 жніўня Генадзю МІкалаевічу споўніўся б 81 год.

Фота Сяргея Шапрана
Першай сустрэчы з Генадзем Мікалаевічам не прыгадаю. Зыходзячы з дарчага надпісу на кнізе «Выбранага»: «Сяргею Шапрану, якога заўсёды чытаю з цікавасцю, — са спадзяваннем, што і ён мяне прачытае з разуменнем. Генадзь Бураўкін. 16.VІ.1999 г.», — знаёмства адбылося недзе ў той час. Спачатку гэта былі, вядома, звычайныя дзелавыя стасункі: як журналіст я звяртаўся да яго з просьбамі пра інтэрв’ю і за каментарамі да нейкіх падзей, аднак незаўважна «службовыя» стасункі паступова перараслі ў адносіны проста прыязна-чалавечыя. Здаецца, упершыню адчуў гэта, калі, збіраючыся летам у вёску, завітаў да Генадзя Мікалаевіча, і ён — мажны, пасівелы чалавек, які, як мне тады здавалася, толькі ў сваёй паэзіі, але ніяк не ў жыцці, здольны быць пяшчотным і наіўна-безабаронным, — нечакана папрасіў: «Калі будзеш праязджаць праз Расоншчыну, спынішся і ціхенька скажаш: “Прывітанне ад Генькі”. Генька — гэта так мяне клікалі там у маладосці…»
Тыя адносіны канчаткова ўмацаваліся, калі я пачаў пісаць кнігу пра Васіля Быкава: мы тады часта сустракаліся і гутарылі пра Васіля Уладзіміравіча, прычым Бураўкін падтрымліваў мяне ўсе тыя амаль пяць гадоў, пакуль пісалася-збіралася кніга. Увогуле, па вялікім рахунку, адзінай маральнай апорай у тыя не дужа спрыяльныя для мяне пяць гадоў былі толькі два чалавекі: Рыгор Барадулін і Генадзь Бураўкін…
Трэба сказаць, што няхай, вядома, не ў поўнай меры, але ад самага пачатку я ўсведамляў, хто ёсць Генадзь Бураўкін для літаратуры, для краіны, для гісторыі, і таму практычна ўсе гэтыя гады занатоўваў нашы гутаркі і сустрэчы. Некаторыя з іх і хацелася б прыгадаць.
17 чэрвеня 1999 г. 19-га — 75 гадоў Быкаву. Доўга гутарылі з Бураўкіным пра Васіля Уладзіміравіча, дык сярод іншага Генадзь Мікалаевіч распавёў: «Ужо калі я вярнуўся з камандзіроўкі з-за акіяна, з пасады пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры ААН, мне была зроблена даволі хітрая прапанова: я, маўляў, мог бы разлічваць на высокую пасаду, калі б прынародна адмовіўся ад сяброўства з Быкавым. Ішоў, відаць, 1994 год.
Я адказаў: «Перадайце вашаму патрону (гэтая прапанова была перададзена праз аднаго чалавека), што на свеце няма і не будзе такіх пасад, за якія я мог бы прадаць маё сяброўства з Васілём Быкавым». Я на самай справе ганаруся гэтым сяброўствам і вельмі шаную яго. Ведаю, што і Васіль таксама ставіцца да мяне па-сяброўску. І гэта, можа быць, найвышэйшая з адзнак, пра якія я мог бы марыць».
Працяг артыкула чытайце тут
Читайте еще
Избранное