Политика

Сяргей Салаўёў, Новы час

Рэха Магілёва. За што тады выбачалася Качанава і на што наракаў Лукашэнка?

Намеснік генпракурора паведаміў, што пракуратура «не выявіла» незаконных дзеянняў міліцыянтаў у час масавай «праверкі» прадстаўнікоў цыганскай дыяспары ў Магілёўскай вобласці.

Наталля Качанава ў Магілёве, фота Вольга Васільева, belsat.eu

Намеснік генпракурора Беларусі Аляксей Стук паведаміў, што пракуратура «не выявіла» незаконных дзеянняў міліцыянтаў у час масавай «праверкі» прадстаўнікоў цыганскай дыяспары ў Магілёўскай вобласці.

Нагадаем, у траўні засіліўся супрацоўнік ДАІ Патаповіч, але перад гэтым даслаў паведамленне, што яго выкралі цыгане. Міліцыя вельмі жорстка «прашарсціла» ўсю дыяспару.

На дзеянні супрацоўнікаў МУС наракаў нават Лукашэнка, а кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава вымушаная была паехаць да цыганаў і там публічна прасіць прабачэння.

Дык вось, па меркаванні Стука, «у супрацоўнікаў міліцыі былі ўсе падставы такім чынам масава правяраць прадстаўнікоў цыганскай дыяспары».

Пракуратура выявіла «нязначныя працэсуальныя парушэнні з боку супрацоўнікаў міліцыі, якія пасля ліквідавалі». «Акрамя таго, ніводнай заявы (з нагоды дзеянняў міліцыі) ад асоб цыганскай нацыянальнасці не паступіла», — сказаў Стук.

Цікава, за што тады выбачалася Качанава і на што наракаў Лукашэнка? Ці, паводле меркавання намесніка генпракурора, Аляксандр Рыгоравіч павінен узяць свае словы назад?

І як быць з Качанавай, якая паабяцала цыганам, што «ўсе скаргі будуць разгледжаныя», а Стук, як ён кажа, ніводнай не бачыў?

Працяг артыкула чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(6)