Общество

Ігар Мельнікаў, Новы час

Рэвалюцыя «Салідарнасці». Гісторыя, якую варта ведаць беларусам

У сацыяльных сетках і медыярэсурсах нашы заходнія суседзі актыўна віталі беларусаў і адзначалі, што Польшчы таксама давялося прайсці праз падобныя падзеі. Гаворка ідзе пра барацьбу за дэмакратычныя змены на працягу 1980-х гадоў.

Міліцыя збівае людзей, ПНР

У жніўні 1980 года Польшчу ахапіла хваля забастовак, якія фактычна ўзніклі з-за росту коштаў на тавары. 14 жніўня 1980 года распачаўся «страйк» на суднаверфі ў Гданьску, які быў арганізаваны «Свабоднымі прафсаюзамі ўзбярэжжа».

Кіраваў забастоўкай малады працоўны Пётр Малішэўскі. У гэты ж дзень на суднаверф прыехаў адзін з лідараў тагачасных польскіх пратэстаў Лех Валенса.

Працоўныя патрабавалі ўзнаўлення на працы звольненых калегаў, стварэння помніка ахвярам падзей снежня 1970 года, калі камуністычныя ўлады Польскай народнай рэспублікі крывава падавілі маніфестацыі польскіх працоўных, выкліканыя ростам коштаў на прадукты харчавання.

Хутка на суднаверфі з’явіліся дэлегацыі іншых прадпрыемстваў, якія таксама баставалі. У выніку быў створаны Аб’яднаны стачачны камітэт на чале якога стаў Лех Валенса. Тады ж гімнам польскіх працоўных стала песня «Муры» ў выкананні Яцэка Качмарскага.

Што ж патрабавалі польскія пратэстоўцы? Перш за ўсё, прызнання з боку дзяржавы незалежных прафсаюзаў і дазволу на іх развіццё. Важным момантам было патрабаванне свабоды слова і свабоднага доступу да дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі.

Польскія грамадзяне актыўна дамагаліся спынення гвалту з боку «сілавікоў», а таксама правядзення эканамічных рэформаў.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(18)