Комментарии
Фёдар Сумкін, 34MAG

Рэвалюцыя неверагодная таму, што яна сапраўдная

У нядзелю ўвесь вечар да позняй ночы сачыў за навінамі з Менска. Не магу сказаць, што ўвесь свет назіраў за падзеямі на плошчы і каля Дома ўраду. Хутчэй наадварот, стварылася ўражанне, што нікому няма справы да таго, што там адбываецца, – цынічныя каментары ў ЖЖ і Твітэры ад расійскіх блогераў, зларадныя жарты і адсутнасць хоць якой падтрымкі на заходніх тэлеканалах. І, напаследак, вось такі каментар на сайце чартэра ад чалавека, які быў на плошчы:

Некалькі пытанняў: 1.Таварышы, куды збег Раманчук? 2. Чаму спадар Статкевіч адступіў ад плану і зрабіў усё па-свойму? 3. Чаму, калі мы пайшлі на АМАП, нас раптам аказалася так мала? Каля дзвярэй ЦВК не было больш за 1,5 тыс. чалавек, пасля ішоў прабел 50 метраў, а далей уся плошча стаяла і назірала! 4. Навошта увогуле ішлі, калі сцыце? Дурню ясна, што без АМАПу не абыдзецца… Але вы нават не паспрабавалі ім супрацьстаяць! Супрацьстаялі тыя самыя 1,5 тысячы. Я хрупкая дзяўчына, мне 20 гадоў… Але я была ў першых шэрагах, бо жыць пры фашызме для мяне страшней, чым атрымаць дубінкай па галаве.

Здавалася б, на агульным фоне абыякавасці і здрадніцтва мусіць падаўляцца маральны дух, але чамусьці адбылося цалкам адваротнае. Якраз пачуццё надзеі на справядлівасць і захапленне гэтымі людзьмі, у якіх хапіла мужнасці змагацца за свае правы, дае надзею на перамогу.

У Францыі ў 1968 годзе дакладна гэтак жа ўлада запужвала і жорстка распраўлялася са сваім народам. Дакладна гэтак жа 20-гадовых хлопцаў і дзяўчат паліцэйскія білі дубінкамі, ужывалі супраць іх слезацечны газ, за валасы цягнулі ў фургоны з кратамі, саджалі ў турму. Але ў выніку скончылася зменай ураду і адстаўкай прэзідэнта.

Працяг артыкулу чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)