В мире

Алег Новікаў, Новы час

Рэвалюцыя на ўдалёнцы

Каб выказаць незадаволенасць, расіяне пачалі ладзіць калектыўныя пратэсты на анлайн-пляцоўках. Наколькі эфектыўны новы фармат супраціву? Некаторыя юзэры ўвогуле мяркуюць, што анлайн-пратэсты — гэта хітры план Крамля для фіксацыі незадаволеных.

Нам выпала жыць у час, багаты на сенсацыі і падзеі, беспрэцэдэнтныя ў гісторыі. Адна з такіх здарылася 20 красавіка ў Расіі, дзе ўпершыню адбыўся… разгон віртуальнага мітынгу. Знешне гэта выглядала як выдаленне мадэратарамі Яндэкса паведамленняў, якія з'яўляліся ў праграмах «Яндекс.Навигатор» і «Яндэкс.Карты».

У гэтых паведамленнях, якія шматлікія каментатары ставілі на мапе паблізу цэнтраў адміністрацый, як правіла, змяшчалася крытыка ўладаў за матэрыяльныя праблемы насельніцтва падчас каранціну.

Першыя пратэстныя паведамленні былі зафіксаваныя ў абед 20 красавіка ў Растове-на-Доне, дзе напярэдадні мэрыя зрабіла больш жорсткімі правілы на ўезд і перамяшчэнне па горадзе. Хутка геаграфія віртуальнага бунту пашырылася.

Канцэнтрацыі кропак з пратэстнымі каментарамі ля будынкаў абласных урадаў у «Яндекс.Навигаторе» былі зафіксаваныя ў Екацярынбургу, Краснаярску, Ніжнім Ноўгарадзе, Варонежы, Санкт-Пецярбургу, Уфе і Маскве.

Натуральна, незвычайная акцыя і панічная рэакцыя на яе з боку ўладаў выклікалі шмат жартаў. Напрыклад, папулярны жарт пра тое, што МУС ужо папрасіла грошы на тое, каб набыць віртуальныя аўтазакі для разгону анлайн-маніфестацый.

Аднак пры ўсёй камічнасці сітуацыі чыноўнікам яўна не да смеху.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.6(18)