Рэспубліка Майдан: За Украіну без халопа і пана!
Нягледзячы на папярэджанні пра магчымыя правакацыі, у межах «Рэспублікі Майдан», як ахрысцілі тэрыторыю пратэсту яго ўдзельнікі, у выходныя панаваў святочны настрой.

Гэта нагадвала Калядны кірмаш, на якім я быў у Братыславе тыдзень таму. Цягам месяцу на тым кірмашы курыцца дым, гатуюцца смачныя стравы, стаіць гоман. Моладзь і пенсіянеры, інтэлігенцыя і рабочыя, хіпстэры і гопнікі, самыя розныя людзі перамяшаныя разам. І ўсе ахоплены пачуццём радаснага адзінства.
75-гадовы дзядок, які прынёс на Майдан дзве торбы прадуктаў, кажух і некалькі коўдраў, распавёў, чаму ён гэта робіць: «Яны кажуць, быццам людзей тут Амерыка корміць, ці яшчэ хто. Іх кормяць такія, як я. Бо хочацца хаця б адным вокам перад смерцю ўбачыць, што Украіна нарэшце выйшла з гэтага чмуру».
Цалкам рэпартаж чытайце тут.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное