«Рэпрэсіі пенсіянераў не палохаюць. Мы проста сышлі ў падполле»

Удзельнікі пенсіянерскіх маршаў расказалі, як змяніліся іх настроі праз год і ці працягваюць яны верыць у перамогу.

64-гадовая спадарыня Галіна на выбары 9 жніўня пайшла з натхненнем і спадзевам, што ўсё атрымаецца. Па яе словах, была вялікая верагоднасць гэтага — бо куды можна падзець столькі людзей, галасоў, папер?.. Жанчыне здавалася, што схаваць усё гэта немагчыма.

— Чакала перамогі, але была гатовая да таго, што яе скрадуць. Для мяне гэта не было здзіўленнем. Але было вельмі моцнае ўзрушэнне і абурэнне, калі абвясцілі вынікі. Я перастала спаць, есці, і гэта было доўга.

За першы месяц пасля выбараў спадарыня Галіна схуднела на 10 кілаграмаў і заснуць магла толькі з таблеткамі. Але жанчына кажа, што, як сапраўдны рамантык, усё роўна настроеная пазітыўна.

Суразмоўца прызнаецца: спачатку на маршы хадзіць было страшнавата, але калі бачыла вялікую колькасць людзей са сцягамі, настрой быў надзвычайны.

— Гэты ўсеагульны настрой мяне захапіў, было ашаламляльнае адчуванне свабоды і таго, што я ўсё магу, у нас усё атрымаецца! Было адчуванне перамогі.

І цяпер надзея на тое, што ўсё атрымаецца, у спадарыні Галіны не згасае.

— Настрой у мяне бывае розны, але я ўсё роўна разлічваю толькі на добрае. Я абсалютна веру ў перамогу. Для гэтага шмат чаго трэба. Па-першае, трэба прыслухоўвацца да таго, што кажуць нашыя штабы, кіравацца іх прапановамі.

Трэба арганізавацца і выбіраць адну тактычную лінію, бо ніхто ніколі не перамагаў, калі ўсе цягнулі ў розныя бакі. Калі ў нас ёсць абраны прэзідэнт — а яна ў нас ёсць — значыць, трэба дзейнічаць так, як заклікае яна. Па-другое, вельмі важны ціск звонку. А ўжо памылкі ён (Лукашэнка. — НЧ) сам зробіць.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцени статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.7(18)