Рэпліка. У чым рэжым Лукашэнкі аказаўся горшым за фашызм Мусаліні і нацызм Гітлера

Статыстыка рэжыму.

— Статыстыка рэжыму. Тое, што ЦЭ па расейскай мове здавалі 79,3% абітурыентаў, а па беларускай 20,7%, для мяне нічога кепскага пра беларускую моладзь не гаворыць, — піша палітычны аглядальнік Сяргей Навумчык. — Наадварот: пад прыгнётам (фактычна з 1994) татальнай русіфікацыі кожны пяты ўсё ж выбраў беларускую мову. Мову, за якую вас могуць затрымаць, зьбіць, пасадзіць.

Затое гэта ўсё кажа пра ўладу: адрозна ад фашызму Мусаліні, які ўсё ж быў італьянскім, альбо гітлераўскага нацызму, які быў нямецкім — рэжым Лукашэнкі выразна і агрэсіўна антыбеларускі, а значычць — антынародны.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(70)