Общество

Рэпэтытар: «Мы гадуем дзяцей і пастаўляем на экспарт»

Кіраўнік праекту «Народны падручнік» Сяргей Альшэўскі ў інтэрв'ю Радыё Свабода пра тэндэнцыю — да павелічэньня колькасьці тых, хто зьехаў вучыцца за мяжу.

рэпетытар прывёў статыстыку: у 2018 годзе больш за 3 тысячы беларускіх абітурыентаў зьехалі вучыцца за мяжу.

— Як правіла, гэта нашы лепшыя хлопцы і дзяўчаты. Я перакананы, што як мінімум 80% хлопцаў да 27 гадоў у сілу апошняга «закону аб адтэрміноўках» ня вернуцца і будуць актыўна ўцягнутыя ў эканоміку іншай краіны.

У нас будзе два шляхі: альбо Мінадукацыі апамятаецца і будзе нешта рабіць, альбо нашых дзяцей падзеляць міністэрствы адукацыі іншых краінаў.

Альшэўскі адзначае, што суседнія краіны рады даваць бюджэтныя месцы нашым студэнтам, плаціць стыпэндыі, каб яны вучыліся за мяжой, а мы ствараем усе ўмовы, каб найлепшыя дзеці зьяжджалі.

— З 0 да 18 гадоў — гэта самы «дарагі» пэрыяд, так бы мовіць, у падрыхтоўцы кадраў: прышчэпкі, мэдыцына, адукацыя. Калі палічыць, у год на адно дзіця дзяржава траціць 1400 рублёў на адукацыю (700 даляраў), за 11 год выйдзе 7700 даляраў. На ахову здароўя — прыкладна столькі ж. Выходзіць тысяч 15 даляраў, а яшчэ ж дашкольная адукацыя.

То бок, каля 20 тысяч даляраў дзяржава выдаткоўвае на адно дзіця. Памнажаем гэта на 3 тысячы, якія зьехалі летась. І з году ў год тэндэнцыя — да павелічэньня колькасьці тых, хто зьехаў вучыцца за мяжу.

То бок мы гадуем дзяцей, трацімся на іх адукацыю і разьвіцьцё, і гэтых дзяцей пастаўляем на экспарт, не атрымліваючы ніякай выгады, — лічыць Сяргей Альшэўскі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.6(29)