Общество

Рэпарцёр без межаў: «Для мяне Беларусь – гэта краіна-парадокс»

Адэля Дубавец, перакладчыца кнігі Вітальда Шаблоўскага «Танец мядзведзяў», сустрэлася з аўтарам на львоўскім «Форуме выдаўцоў» і пагутарыла па душах – так, як можа пагутарыць толькі перакладчык з пісьменнікам. Інтэрв’ю атрымалася – не адарвацца!

Калі я перакладала на беларускую ягоны «Танец мядзведзяў», польскі рэпарцёр Вітальд Шаблоўскі не знайшоў чым дабрацца да вострава Тана (Вануату) у Ціхім акіяне. Ён зняў невялікі самалёт і прадаваў білеты для ахвотных пасажыраў, якія, дарэчы, адразу ж знайшліся. Калі на 34mag выйшаў пераклад ягонай кнігі, Шаблоўскі рабіў сэлфі з 94-гадовай бабуляй Барака Абамы на ганку ейнага дома ў вёсцы Когела (Кенія).

Сёння ў Вітальда чатыры кнігі і пятая на падыходзе. «Танец мядзведзяў» і тую, апошнюю, якая яшчэ ў працэсе, набыў Penguin Random House – адзін з самых прэстыжных выдавецкіх дамоў свету. Да Шаблоўскага ён друкаваў Агату Крысці, Хэмінгуэя ды Салмана Рушдзі.

Вітальд знайшоў свой спосаб ператварыць любоў да падарожжаў у спраўны бізнэс. На сустрэчу з Шаблоўскім у самым сэрцы Львова набіваецца поўны пакой прыгожых і маладых. Калі яны разбягаюцца, несучы свае аўтографы і фота ў мабілках, мы застаемся ўдваіх. Акурат пад намі грымяць праз Ратушную Плошчу вераснёвыя трамваі, зносячы ў адзін бок апошнюю на сёлета спёку.

Усе краіны, акрамя Беларусі

– У «Танцы мядзведзяў» ты апісаў вялікую колькасць краінаў. Ты ездзіў туды адмыслова для кнігі?

– Не, гэтыя рэпартажы я пісаў для «Газеты Выборчай», іх было нашмат больш. Я працую там ужо дзесяць гадоў. Калі адбываецца нешта цікавае, прыходжу і пераконваю рэдакцыю, што варта да гэтага прыгледзецца. Мяне высылаюць. І вось аднойчы да мяне дайшло, што ў вялікай колькасці паслякамуністычных краін адбываецца аднолькавы працэс. Надыходзіць момант стомы, людзей знясільваюць перамены. Перабудова пачынае іх мучыць. І я трымаў у галаве, што гэта неабходна неяк апісаць.

Цяпер пра гэта ўжо напісана, але ў той момант, калі я пачаў пра гэта думаць, яшчэ ніхто пра тое не гаварыў, мы захапляліся пераменамі, якія ў нас гэтак цудоўна атрымаліся, мы цешыліся. А я ведаў, што ва ўсё большай колькасці месцаў на самых розных узроўнях гэтыя змены ўжо пачынаюць адгукацца нядобрым рэхам. Тады акурат я пачуў гісторыю пра мядзведзяў, якіх вучаць быць свабоднымі, а яны вучацца-вучацца-вучацца, але ў пэўны момант робяць крок назад. Ці два крокі назад, ці пяць – і проста вяртаюцца да танца. І я палічыў, што гэта ўсё пра нас, што варта гэта распавесці.

– Гісторыя з Эстоніі неяк выбіваецца. Мы бачым эстонскіх расейцаў, якія апынуліся ў вольнай еўрапейскай краіне і не хочуць да яе прыстасоўвацца.

– Не, тут мы бачым эстонцаў, якія сталі гаспадарамі гэтак моцна, што перасталі прызнаваць права іншых на тое, каб пачувацца як дома. Хаця тыя іншыя часцяком там жылі ўсё сваё жыццё. Прычым яны ўжо і расіянамі сябе не вельмі адчуваюць. Яны едуць «дадому», і там яны чужыя. Там ёсць гісторыя аднаго чувака, які паехаў у Расію да двух сваіх братоў. Яны выпілі крыху алкаголю, хацелі паехаць дакупіць яшчэ выпіўкі, а эстонскі брат паклаўся пад коламі і кажа, маўляў, вы п’яныя, вы не можаце кіраваць аўтамабілем. І расійскія браты хацелі яму ў лыч даць, бо ён перастаў быць сапраўдным рускім. З іншага боку, эстонцы таксама ім кажуць: вы ў нас не расслабляйцеся – тут вам не дом.

Зрэшты, цяпер гэта змянілася. Калі я пісаў гэтую кніжку, з рускаю мовай сапраўды было праблематычна. Апошні раз я быў у Эстоніі летась. Ехаў, думаючы, чорт, я не размаўляю па-эстонску, можа, буду дамаўляцца па-англійску. Але калі жанчына ў краме не зразумела англійскай, а я загаварыў па-руску, яна сказала: «Што вы, гаварыце, пажалуста, мы не любім, кагда маскалі гаварат. Но вы такой сімпацічный мужчына...».

Пряцяг тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)