Рэйчэл Вайс

Англійская актрыса з яўрэйскімі каранямі Рэйчэл Вайс у юнацтве была радыкальнай феміністкай. Свае погляды яна перагледзела толькі па заканчэнні Кембрыджскага універсітэта, калі сустрэла першае каханне.

Кар’еру актрысы Рэйчэл пачынала на тэатральных падмостках. Папулярнасць у кіно да Вайс прыйшла пасля фільма Бернарда Берталучы “Хуткацечная прыгажосць”. Пасля былі ролі ў такіх карцінах, як “Мумія” і “Канстанцін: Валадар цемры”. У 2005 годзе Вайс знялася ў фільме “Верны садоўнік”, за які атрымала “Залаты Глобус”, а пазней і “Оскар” у намінацыі “Лепшая актрыса другога плана”.