Общество

Рэдактар «Нашай Нівы»: «Першую ноч я праляжаў тварам у траву ў дворыку РАУС»

Ягор Марціновіч – пра затрыманне і першыя гадзіны на свабодзе.

— Разам з 47 сумленнымі беларускімі пацанамі я праляжаў першую ноч тварам у траву ў дворыку Заводскага РАУСа. За суткі ніводзін анічога не з’еў, — піша галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч. — Разам з 27 іншымі сумленнымі беларускімі пацанамі я правёў другую ноч у камеры на 12 спальных месцаў у Жодзіне.

Я журналіст, таму я магу быць вызвалены «іменем Рэспублікі Беларусь». Астатнія пацаны, некаторыя з якіх збітыя ў аўтазаках на горкі яблык, не маюць магчымасці паведаміць родным пра сваё затрыманне і не ведаюць, калі іх будуць судзіць, хоць 72 гадзіны з часу затрымання ўжо мінулі.

Абяцаў паведаміць 27 сем’ям, што іх блізкія застаюцца за кратамі, але вераць у новую Беларусь, дзе людзей не будуць хапаць на вуліцах ні за што.

Гэты допіс журналіст зрабіў адразу ж па прыездзе ў Мінск, куды яго прывезлі 12 жніўня на міліцэйскім аўто. Ягор Марціновіч быў затрыманы позна ўвечары 10 жніўня і да сёння ягонае месцазнаходжанне было невядомае.

— Жахліва разумець, што робіш шчаслівымі 15 сем’яў, расказваючы ім пра тое, што іх сын-муж-сябар знаходзіцца ў крытай турме Жодзіна. Затое жывы, — піша рэдактар «НН». І публікуе спіс тых, з кім ён быў у Жодзіна:

  1. Сяргей Сяргеевіч Камароўскі
  2. Ілья Іванавіч Лосеў
  3. Арцём Сяргеевіч Паўлаў
  4. Яўген Міхайлавіч Жук
  5. Андрэй Дзмітрыевіч Давідчык
  6. Сяргей Сяргеевіч Камароўскі
  7. Уладзіслаў
  8. Аляксандр Дзмітрыевіч Бурдзенкоў
  9. Мікіта Данчак
  10. Віталь Віктаровіч Бакун
  11. Дзмітрый Машкоў
  12. Ігар Іваноў (моцна збіты)
  13. Мікіта Алегавіч Карпаў
  14. Аляксандр Антонавіч Пятроўскі
  15. Уладзімір Касцюкевіч
  16. Дзмітрый «Легаров» (?)

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(23)