Рэбэка Рамэйн

У дзяцінстве аднагодкі называлі Рэбэку Рамэйн “белабрысай бамбізай” і вельмі смяяліся, калі тая нечакана заявіла, што збіраецца стаць мадэллю — акрымя высокага росту, дзяўчынка ў дадатак была яшчэ і ўнушальнага целаскладу. Між тым менавіта як мадэль вядомая была да нядаўняга часу галандка Рэбэка Рамэйн. Пасля ж выхаду на экраны фільма “Ракавая жанчына”, усім стала зразумела, што прыгажуня здатная і на большае, чымсьці хадзіць па подыуму ў бікіні.

Два гады таму Рэбэка рассталася са сваім мужам Джонам Стамасам, ад якога некалі мела другую частку свайго прозвішча (Рамэйн-Стамас) і прыемныя ўспаміны, звязаныя з Дыснейлэндам — менавіта там яны першы раз займаліся сексам. Новым прэтэндэнтам на руку Рэбэкі Рамэйн з’яўляецца акцёр Джэры О’Конэл.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4(1)