Общество

«Рэальная секта зацягнула пабітыя інфармацыяй мазгі»

Аднойчы здарылася так, што я гугліла мэблю, а знайшла форум людзей-сыраедаў, якія жавалі сухую грэчку, нават кефір лічылі сваім ворагам і былі шчаслівыя ў гэтым вар'яцтве.

Я пасмяялася, а назаўтра, бліжэй да поўдня, зрабілася веганам, у абед была ўжо сыраедам, а скончыўся дзень на трох морквах. Увесь гэты час са мной быў форум – рэальная секта, якая зацягнула пабітыя інфармацыяй мазгі.

Увогуле, самы распаўсюджаны тып сыраядзення – гэта тое ж веганства, але больш сумнае. Таму што, акрамя мяса і малака, у вас адбіраюць яшчэ каструлі і патэльні – застаюцца толькі сырыя раслінныя прадукты. Сырое мяса ці рыба спажываюцца надта рэдка. Калі гэта недастаткова крута, можна стаць сырамонаедам і есці зусім ўсё асобна, нават салаты забаронены. Адзін від прадуктаў – на адзін прыём. Даследаванні паказалі, што ў такім рацыёне ёсць свае плюсы, і я магу іх падцвердзіць, але хапае і мінусаў.

Сярод абяцаных плюсаў – чыстая скура, нармалізацыя працы СКТ, эмацыйны ўздым і “эфект вярблюда” – магчымасць некалькі дзён існаваць без вады ці ежы, бо арганізм перабудоўваецца на рацыянальнае выкарыстанне энергіі.

Я не ведаю, у якім вымярэнні затрымаўся мой эмацыйны ўздым. Пераходны перыяд павінен быў даўно скончыцца: я сырамонаедзіла ўжо месяц, пачала адрозніваць звычайную грэчку ад “правільнай” зялёнай (і пачала яе замачваць – гэта быў прарыў у меню), заваліла падаконнік гаршкамі прарошчанай пшаніцы, траціла ўсе грошы на экзотыку, бо аднымі агуркамі не наясіся. Скура сапраўды стала лепшай, зубкі пабялелі, а я стала нагадваць крэйду, як па колеру, так і па форме.

Усе мінусы зваліліся на мяне адразу.

Працяг артыкулу чытайце тут.