«Раззлаваў хам шклоўскага пана»
«Рабкор» з'явіўся ў інтэрнэце на Першамай. Альбом выстаўлены на сайце music.yandex.ru. У яго ўвайшлі дванаццаць кампазіцый. Чатыры з якіх на беларускай мове: ужо вядомыя «Не быць скотам», «Цмок ды арол», а таксама «Маеш яйцы?» ды «Панас».
Папярэдні альбом «Ляпісаў» выйшаў у сакавіку 2011 і меў назву “Вяселыя карцінкі”.
Апошнім часам лідар гурту Сяргей Міхалок актыўна канцэртуе на тэрыторыі Расіі і сумежных дзяржаваў. У Беларусі супраць Міхалка спрабавалі завесці крымінальную справу за выказванні пра Лукашэнку. Аднак пракуратура не ўгледзела складу злачынства.
Тым не менш, у Беларусь Міхалок і не едзе. Хоць і спявае ў «Цмоку ды арлу»:
Блукаю па свеце, як сабака блыхаты.
У Менску чакае хворы тата...
Раззлаваў хам шклоўскага пана,
Радзіўся беларусам, стаў цыганам...
Стаптаў боцікі, знасіў адзежу,
Вяртайся на Радзіму, злодзей Сярожа.
Альбом выстаўлены на сайце music.yandex.ru.
Оцените статью
1 2 3 4 5Избранное