Общество

Развод з жонкай і шлюб з супрацоўніцай замест пераходу ў ЧУП

Амаль 12 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў гатовы ствараць унітарныя прадпрыемствы - такія лічбы распаўсюдзіла 31 кастрычніка Міністэрства экономікі Беларусі. Але часам прадпрымальнікі вымушаны ісці на вельмі складаныя схемы, каб паздегнуць неабходнасці стварэння УП. Напрыклад, развесціся з жонкай і ажаніцца з супрацоўніцай.

Гэтую гисторыю паведамила Еўрапейскае радыё для Беларусі.

Берасцейскі прадпрымальнік Сяргей вымушаны развесціся з жонкай і ажаніцца з супрацоўніцай свайго прадпрыемства, каб захаваць бізнэс.

- Нічога страшнага не адбылося, – непахісна гаворыць пра развод цяпер ужо былая жонка Ганна. – Мы не будзем рэгістраваць унітарнае предпрыемства. Падлічылі, што з нашымі відамі дзейнасці гэта зусім непатрэбная стратная рэч. І так працуем шмат, а атрымоўваем з кожным годам усе менш.

Прычынай разводу стаў… Указ прэзідэнта, які забараняе з новага года індывідуальным прадпрымальнікам мець іншых працаўнікоў, акрамя членаў сямей ды блізкіх сваякоў. Сэнс ракіроўкі такі. Пасля разводу з Ганнай прадпрымальнік Сяргей мусіць ажаніцца на адной са сваіх супрацоўніц. Дзяўчына працуе ў ІП ужо калі трох гадоў, добра сябе зарэкамендавала. Вось зараз новая пасада – жонка шэфа.

Частка бізнэсу застанецца зарэгістраваная на Сяргеі, частка - на Ганне, астатняе будуць афармляць на састарэлых бацькоў, а недахоп працоўных рук кампенсуюць новай жонкай.

- Нягледзячы на тое, што мы скасавалі шлюб месяц таму, але пра гэта ніхто не ведае. Нават бацькі. Мы не ведаем, што ім сказаць, бо яны вельмі кансерватыўныя і не змогуць зразумець наша рашэнне, а яшчэ і вянчаныя. Разам жывем 19 гадоў і для многіх з’яўляемся ўзорнай сям’ёй. Сябрам, канешне, скажам нешта, але пасля. Ім не трэба гэтага ведаць. Але патрэбна зарабляць грошы. Пакуль што ў нас няма іншага выйсця.

Ганна і Сяргей пазнаёміліся яшчэ падчас вучобы ў сталічным вузе. Пасля вяселля маладыя атрымалі размеркаванне ў Брэст, прыкладна ў гэты час у сям’і нарадзілася дачка Таццяна. І Сяргей пачаў займацца гандлем: прывозіў з Польшчы шакаладкі, дзіцячыя цацкі, потым вопратку, модныя ў той час польскія джынсы. Паступова прадпрымальнік замовіў дамовы з польскімі пастаўшчыкамі, набыў некалькі шапікаў на брэсцкіх вуліцах, адкрыў невялікі склад. Іншыя прадпрымальнікі пачалі закупаць прадукцыю ў яго.

Каб справіцца з усімі справамі Сяргей браў на працу іншых людзей. Усе яны аформлены афіцыйна, маюць адпаведны запіс у працоўных кніжках, сацыяльныя гарантыі.

Зараз у сям’і двое дзетак, малодшаму, Алегу – пяць год. Ён пакуль не ведае, што бацькі скасавалі шлюб. На сямейнай нарадзе вырашылі, што дачцэ раскажуць усё (яна ўжо дарослая), а хлопцу - не: няхай у яго будзе правільнае ўспрыманне сям’і. Сяргей і Ганна сядзяць са мной у кавярні і распавядаюць, як яны распрацоўваюць прапановы да ўключэння ў шлюбны дагавор з новай жонкай. Ганна нават згодная, што дзяўчыну прапішуць у іх дом. Застаёцца толькі спадзявацца, што тая не пойдзе ў суд патрабаваць разводу са сваім шэфам і не запатрабуе частку бізнэсу і права пражывання ў кватэры. Але гэта, напэўна, будзе прапісана ў шлюбным кантракце.

Шлюб будзе зарэгістраваны без традыцыйнай помпы. Ганна кажа, што у ЗАГС яны пайдуць утраіх. Сяргей, Ганна і новая жонка.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)