Общество

Развітанне з Вітаўтам Мартыненкам адбудзецца 19 красавіка

Яно пройдзе ў памяшканні крэматорыя на Паўночных могілках Менска з 11.00 да 11.45.

Як паведаміў Радыё Свабода музычны крытык Анатоль Мяльгуй, цела Вітаўта Мартыненкі забралі на медыцынскую экспертызу ў 10-ю бальніцу Менска.

Развітанне адбудзецца заўтра, 19 красавіка, у памяшканні крэматорыя на Паўночных могілках Менска з 11.00 да 11.45.

Нагадаем, Вітаўт Мартыненка памёр 17 красавіка. У яго засталася 25-гадовая дачка Альдона.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)