Развітанне з Аляксеем Каралём адбудзецца 25 верасня

Развітанне з гісторыкам, рэдактарам «Новага часу» Аляксеем Каралём адбудзецца 25 верасня (пятніца) з 14.00 да 16.00 у Мінску, у Палацы мастацтваў на Казлова 3.

Пасля чаго прах галоўнага рэдактара «Новага Часу» будзе пахаваны на Паўночных могілках.

Аляксей Кароль памёр 12 верасня пасля працяглай хваробы. Яму было 70 гадоў. Ён знаходзіўся на лячэнні ў сына, які працуе ў Сінгапуры.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)