Разьвітаньне са Зьмітром Саўкам пройдзе 11 красавіка

Разьвітаньне са Зьмітром Саўкам адбудзецца ў панядзелак 11 красавіка з 11-й да 13-й у касьцёле Сьв. Тройцы на Залатой Горцы. А 13-й — імша, а 14-й — выезд на Заходнія могілкі.

Мовазнаўца Зьміцер Саўка памёр 9 красавіка на 51-м годзе жыцьця.

Зьміцер Саўка нарадзіўся 26 ліпеня 1965 года ў Менску. Удзельнічаў у моладзевым грамадзкім абʼяднаньні «Беларуская Майстроўня» (1979–1984). Аўтар кніг «Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі. Бібліяграфія» (у суаўтарстве з В. Кіпелем; Нью-Ёрк—Менск, 2002) і «Беларускі клясычны правапіс» (у суаўтарстве з Юрасём Бушляковым, Вінцуком Вячоркам, Змітром Санько; Вільня—Менск, 2005).

Зьміцер быў адным з аўтараў праграмы «Моўнік», якая выходзіла на тэлеканале «Белсат». У 2015 годзе разам з моўнай службай «Белсату» і пры чыннай дапамозе валанцёраў стварыў моўны онлайн-сэрвіс «Добрапіс».

Зьміцер Саўка хварэў на рак.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)