Общество

Кирилл Иванов

Разговорчики в сети: «Тот, кто ожидал, что все рассосется за два дня, как в 2010-м, ошибся»

Лидеры мнений — о митинге на Бангалор. 

Фото Игоря Мелешко

Воскресный митинг кандидата в президенты Светланы Тихановской в Парке Дружбы народов собрал тысячи людей. О том, как это событие оценивают лидеры мнений, — в кратком обзоре «Салідарнасці».

Политолог Валерий Карбалевич в комментарии Радыё Свабода оценил митинг и главных действующих лиц:

— З паліттэхнялягічнага гледзішча мітынг (ці, калі быць юрыдычна дакладным, пікет) быў нядрэнна арганізаваны. Гучалі песьні, слоганы, якія падхоплівала аўдыторыя, прысутнічала сымболіка, эфэктыўна задзейнічаныя інфармацыйныя тэхналёгіі.

Выхад на сцэну Сьвятланы Ціханоўскай, Марыі Калесьнікавай і Веранікі Цапкалы быў абстаўлены эфэктна. Яны трымаліся, выступалі значна лепш, чым на апошняй прэсавай канфэрэнцыі. Няхай сабе і карысталіся шпаргалкамі. Гэтыя жанчыны-палітыкі хутка вучацца.

Эксперт также сделал небольшой вывод о роли Светланы Тихановской в этой кампании:

— Такім чынам, пратэставы патэнцыял грамадзтва канцэнтруецца вакол Сьвятланы Ціханоўскай. Астатнія кандыдаты пакуль па-за гульнёй. Андрэй Дзьмітрыеў сабраў на Бангалоры толькі некалькі дзясяткаў чалавек. Лёгікай палітычнага працэсу Сьвятлана абсалютна нечакана апынулася на вастрыні палітычнай барацьбы. Так бывае, што гісторыя выбірае сваімі агентамі зусім нечаканых пэрсанажаў.

Журналист Анджей Почобут: «Уровень репрессий уже сравним с 2010 годом, а реакция общества совершенно другая. Тот, кто ожидал, что достаточно включить традиционный лукашенковский набор и всё рассосется за два дня, как в 2010-м, ошибся. Не рассосалось».

Историк Александр Пашкевич: «Сёння на пікеце-мітынгу Ціханоўскай з вуснаў Марыі Калеснікавай прагучалі, хоць і мімаходзь, словы і пра «возрождение национально-культурных ценностей» (калі гаварыла пра «мечту последних двух десятилетий»), і нараканні на ўладу, што яна «заворачивает город в красно-зеленый».

То-бок пэўнае разуменне, што пытанні мовы, сімволікі і іншага падобнага важныя калі не для большасці грамадства, то прынамсі для пэўнай часткі патэнцыйнага электарату, здаецца, з’яўляецца.

Але я думаю, што вельмі неабходным крокам з боку «тройкі» быў бы і адмысловы зварот да нацыянальна арыентаванай аўдыторыі, пажадана па-беларуску, з выразным пасылам, што цяперашняя сітуацыя ў моўна-культурнай сферы — ненармальная і мусіць змяняцца ў лепшы бок.

Каб нам не займацца прыдзірлівым вылушчваннем падобных зярнятак з буйных слоўных напластаванняў, а мець іх як адзінае адназначнае цэлае.

Гэта не значыць, што ўся кампанія мусіць быць на ўсё гэта пераакцэнтаваная. Натуральна, што для большасці беларусаў гэта не тыя праблемы, якіх іх асабліва хвалююць, а арыентавацца перадусім трэба на большасць пратэстнага электарату.

Але і нацыянал-дэмакраты таксама не павінны сябе адчуваць, як той казаў, чужымі на гэтым свяце жыцця. У вырашальныя моманты падтрымка з іхнага боку лішняй ніяк не будзе».

Класковский: «Риторика трех дам становится более четкой и конкретной»