Разговорчики в сети: «Если санкции сделают страну сильнее, почему вы против них выступаете?»

Собрали реакцию на новости о санкциях.

21 июня страны ЕС, США и Канада ввели санкции в отношении ряда белорусских чиновников, бизнесменов, компаний, предприятий и государственных организаций.

«Салідарнасць» изучила первую реакцию на новости о санкциях, предлагаем краткий обзор.

Александр Пашкевич, историк: «Адносна санкцыяў, якія гэтымі днямі накладаюцца на нашу сінявокую старонку, можна часта пачуць з нашых шэрагаў скрушныя ўздыханні – што, маўляў, яны шкодзяць народу, а не рэжыму, заганяюць нас у Расію і г. д.

У прынцыпе так – амаль любому з нас яны ў бліжэйшай перспектыве пашкодзяць, бо наўрад ці нехта асабіста стане жыць лепей, калі ўся краіна ўвойдзе ў крутое эканамічнае піке.

Ну і рызыкі, вядома, розныя ўзрастаюць – куды ж без гэтага.

Тым не менш, усведамляючы і непазбежнасць пагаршэння матэрыяльнага стану, і ўсе рызыкі для краіны, я сам лічу санкцыі яўна меншым злом у параўнанні з іншымі.

Бо давайце будзем шчырымі: сур’ёзныя сектаральныя санкцыі – гэта адзіны механізм з боку заходняга свету, якім ён можа неяк уплываць на сітуацыю ў нас, быць паўнавартасным тут гульцом. Калі ж ён сам адмаўляецца ад прымянення гэтага механізму, абмяжоўваецца глыбокай заклапочанасцю ці аднымі візавымі абмежаваннямі ў дачыненні суддзяў, памочнікаў пракурораў ды розных вялікіх ды малых чыноўнікаў і сілавікоў – то значыць проста пакідае нас адзін на адзін з Лукашэнкам, а самае галоўнае – з Расіяй.

І яшчэ невядома, што больш небяспечна для нашага суверэнітэту. Самаўхіленне Захаду, па-мойму, небяспечна больш.

Прытым я, натуральна, не пярэчу, што ніхто за нас нашых праблем не вырашыць, і ўсё залежыць перадусім ад таго, наколькі моцны будзе супраціў з боку ўласна беларускага грамадства. Але з саюзнікамі, якія не толькі гавораць, але і нешта робіць, прасцей, чым без іх».

Виталий Цыганков, журналист: «У сувязі з санкцыямі, ды і з розных іншых нагодаў часам даводзіцца назіраць у сацсетках скавытаньне на зададзеную тэму – «ня трэба спадзявацца на Захад, ніхто там пра нас ня дбае, яны клапоцяцца толькі пра сябе, нам, беларусам, ніхто не дапаможа, нідзе нас ніхто не чакае, спадзявацца можна толькі на сябе» і гэтак далей.

І падумалася – дзе я такое ўжо чуў? О, гэта ж даслоўна тое самае, толькі пра Расею, можна пачуць на любым расейскім тэлешоў ад Салаўёва да Кісялёва.

Гэта акурат у Расеі любяць з нейкім мазахісцкім захапленьнем цытаваць цара Аляксандра Трэцяга, які (нібыта) сказаў: «У России есть только два союзника — ее армия и флот».

Гэта такія ўнікальныя людзі, якая ня толькі сьцьвярджаюць, але яшчэ і ганарацца тым, што іх краіна ва ўсім сьвеце ня мае ніводнага саюзьніка.

А яшчэ там любяць з тым жа мазахісцкім захапленьнем разважаць пра тое, як і за што іх, рускіх, ва ўсім свеце не любяць.

І гэта можа падасца дзіўным, але пэўная частка нібыта патрыятычных беларусаў маюць і прапагандуюць тую ж самую расейскую псіхалёгію абложанай крэпасьці.

У іх ворагі паўсюль – і на Ўсходзе, і на Захадзе, і асабліва шмат – унутры краіны, сярод апанентаў рэжыму.

Даўно назіраю за гэтым феномэнам, і прыйшоў да высновы, што гэта ўжо не палітыка, гэта чыста псіхалагічная рэч. Гэта людзі, якім відавочна камфортна быць быць маргіналамі, непрызнанымі праўдалюбамі, адрынутымі большасьцю.

У іх карціне сьвету паўсюль ворагі і здраднікі – і ніякія акцыі міжнароднай салідарнасьці, неякія зьмены сярод саміх беларусаў гэтую карціну ўжо не зьменяць».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(68)