Ну вось хіба толькі каб Зінгман ці Шэйман дзе ў Афрыцы трапілі на які кручок – то мо дзеля іх ён і паступіўся б прынцыпамі? Усё ж такі ведаюць надта шмат. А хто яшчэ? Коля? Віця? Дзіма? Ганна Сялук? Шпіц Умка? Вось нават у гэтых не ва ўсіх упэўнены.
Разговорчики в сети: «А много ли есть людей на белом свете, ради освобождения которых Лукашенко наступил бы себе на горло?»
Лидеры мнений – о большом обмене заключенными.
Алесь Пашкевіч, гісторык: «Франак Вячорка ў апошнім інтэрв'ю сказаў адносна ўжо ўчарашняга абмену зняволенымі, кранаючы беларускі аспект праблемы: «Магчыма, калі б Захад затрымліваў лукашэнкаўскіх агентаў, а не проста іх экстрадаваў у Беларусь, гэта мог бы быць абменны фонд».
З гэтым цяжка спрачацца – без абменнага фонду цяжка. Але ў той жа час я вось задумаўся, ведаючы Лукашэнку і ягоную «ненакланяемасць» – а ці шмат ёсць на белым свеце людзей, дзеля вызвалення якіх ён наступіў бы сабе на горла і пагадзіўся каго-небудзь абмяняць? Па добрай волі, а не пад ціскам з Масквы?
Калі ў Пуціна нейкая хоць чыста гэбэшная карпаратыўная салідарнасць ёсць, то ў Лукашэнкі, здаецца, няма і гэтага. Кінуў бы любога і не парыўся.
Тым больш што наўрад ці ягоныя замежныя агенты асабліва каштоўныя як прафесіяналы – усё ж такі на знешнюю экспансію ягоны рэжым ніколі не быў заточаны, адпаведна ў гэта і не ўкладалася шмат.
Але чамусьці ўпэўнены, што нават з сутак нікога не выпусціў бы раней часу за Наталлю Іванаўну Качанаву».
Александр Фридман, политический обозреватель: «Выдающаяся и историческая роль Александр Лукашенко в деле с обменом заключалась в том, что он не позволил расстрелять Рико Кригера и сорвал тем самым коварный план правительства ФРГ по превращению санитара в «сакральную жертву диктаторского режима». Так считают пропагандисты из Беларуси, которые, кажется, сами нуждаются в услугах санитаров».
Читайте еще
Избранное