Скандалы
Алесь Дашчынскі, ”Радыё Свабода”

Разгляд справы "Сьвяцкая супраць Сівакова" прызначаны на 20 сакавіка

У судзе Фрунзенскага раёну Менску адбылося папярэдняе паседжаньне па зыску Валянціны Сьвяцкай да Беларускай асацыяцыяі вэтэранаў падразьдзяленьня спэцыяльнага прызначэньня войскаў МУС "Честь" і да старшыні Савету асацыяцыі "Честь" Юрыя Сівакова аб абароне гонару ды годнасьці і кампэнсацыі маральных стратаў. Валянціна Сьвяцкая лічыць, што публікацыя Ю.Сівакова абражае ейныя гонар і годнасьць як грамадзянкі Беларусі.

Суд прызначыў разгляд справы на 20 сакавіка. Нагадаем, што ў выданьні "Часопіс спэцыяльнага прызначэньня" №4 за ліпень 2006 году надрукаваны артыкул "Пра гонар", аўтарам якога зьяўляецца Ю.Сівакоў. У публікацыі падаюцца вытрымкі з Кодэксу гонару афіцэра, напісанага Адольфам Гітлерам.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)