Общество

Раённая бальніца прапанавала за грошы прышчапіцца «Пфайзерам». Ці атрымалася запісацца на вакцынацыю

На сайце Гарадоцкай раённай бальніцы з'явілася аб'ява пра тое, што можна прышчапіцца еўрапейскай вакцынай ад каранавіруса. На выбар прапануюць Pfizer ці Moderna. За грошы.

– Вакцына будзе выдзяляцца Мінздароўем згодна пададзеных заявак, — піша бальніца.

Для дарослых прышчэпка платная. Арыентаваны кошт 40-60 рублёў.

НН патэлефанавала ў бальніцу, каб запісацца на вакцынацыю.

– Усё адмяняецца, — адказала нам супрацоўніца. — Мы замаўлялі вакцыны. Але сёння старшая медсястра паведаміла, што нічога не прыйшло. Магчыма, і ў іншых раёнах замаўлялі.

Калі з'явіцца магчымасць прышчапіцца Pfizer, у бальніцы цяпер не бяруцца прагназаваць.

– Вы ж ведаеце, як у нас ўсё змяняецца, — уздыхнулі на тым канцы провада.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2(26)