Скандалы
Настасся Роўда, Рэгіянальная газета, фота teonote.ru

Ратуючыся ад пажару, маладзечанец павіс за акном 3 паверха, зваліўся і зламаў палец на назе

Пажар адбыўся ў суботу, 13 ліпеня, па вуліцы Багдана Хмяльніцкага каля 8.20.

Калі на месца здарэння прыехалі выратавальнікі, з акна трэцяга паверха шматпавярхоўкі ішоў дым.

У кватэры, дзе пачаўся пажар, былі два мужчыны: 40-гадовы гаспадар і 26-гадовы калега.

Яны на кухні пералівалі растваральнік, які і стаў прычынай пажару. Гаспадар трапіў у рэанімацыю з 30% апекаў цела 1, 2 і 3 ступеняў.

У яго калегі апекі кісцяў і пералом вялікага пальца на назе. Яго ен атрымаў, калі, ратуючыся ад пажару, павіс за акном, трымаючыся за падаконнік, але не ўтрымаўся і зваліўся.

Выйсці з кватэры мужчыны не маглі, бо агонь перакінуўся на кухонныя дзверы.

Пра выпадак расказала старшы інспектар групы прапаганды і навучання Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Марына Ермакова.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)