Политика

Алесь Кіркевіч, Новы час

Расія вяртаецца ў ПАРЕ. Ці застанецца Беларусь «чорнай дзіркай» на мапе Еўропы?

Расіі вярнулі права голасу ў Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы, хоць краіна была пазбаўленая яго пасля падзеяў 2014 года. Для Крамля гэта вялізны прарыў у плане згортвання санкцыяў, для Еўропы — чарговая спроба дыялогу з краінай, якую яшчэ нядаўна нібыта лічылі агрэсарам…

Для неабазнанай у нюансах міжнароднай палітыкі публікі, ПАРЕ, як і сама Рада Еўропы (РЕ) — усяго толькі абрэвіятуры еўрапейскіх структураў з туманным наборам функцыяў.

Калі коратка, то Рада была створаная ў 1949-м годзе як міжнародная структура, пакліканая займацца пытаннямі дэмакратыі і абароны правоў чалавека.

У Парламенцкую Асамблею пры ёй уваходзяць парламентарыі краінаў-удзельніц. Да 2014 года там была і Расія, але яе выключылі праз анэксію Крыма і спрыянне баявікам на ўсходзе Украіны.

Што ж змянілася за пяць год і чаму Расіі вяртаюць у ПАРЕ права голасу? Сімвалічна, дарэчы, што гэта адбываецца на тле нядаўняй публікацыі вынікаў расследвання пра збіты на Данбасе ў 2014-м «Боінг»: адказнымі былі прызнаныя грамадзяне РФ, сярод якіх і сумнавядомы Ігар Гіркін «Стралкоў»…

Рамантычная версія, назавем яе так, зводзіцца да таго, што ўдзел у ПАРЕ патрэбны найперш грамадзянам Расіі, правы якіх парушае дзяржава. Маўляў, такім чынам яны змогуць звяртацца ў Суд па правах чалавека.

Прагматычная версія тычыцца грошай і спробы дыялогу. Па-першае, Расія як удзельніца раней плаціла штогод каля 30 мільёнаў долараў на патрэбы Рады (каля 10% агульнага бюджэту структуры). Па-другое, Еўропе патрэбен канал перамоваў і супрацы з мэтай палепшыць стасункі з Крамлём.

Працяг артыкула чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3(4)