Расія рассакрэціла дакументы аб Галадаморы ва Ўкраіне і голадзе ў Беларусі
Гэта частка афіцыйных дакументаў, якія тычацца голаду ў СССР 1930-1934 гадах, у тым ліку ва Ўкраіне, Беларусі, Казахстане, Ніжнім Паволжы і Ўрале. Сярод іх ёсць і дакладная запіска сакратара ЦК КП(б) Беларусі Мікалая Гікалы пра сітуацыю з хлебам.

З апублікаваных дакументаў вынікае, што, пачынаючы з траўня 1930 года вышэйшае партыйнае кіраўніцтва Саюза атрымлівала з розных рэспублік інфармацыю аб харчовых цяжкасцях, дэфіцыце збожжа і хлеба. Разам з тым прыводзіцца інфармацыя пра бяздзейнасць тагачасных украінскіх уладаў у справе голаду ў краіне, паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на УНІАН.
Сярод іншых дакументаў ёсць і дакладная запіска сакратара ЦК КП(б) Беларусі Мікалая Гікалы пра сітуацыю з хлебам. У ёй гаворыцца пра тое, што пачынаючы з ліпеня 1931-га года ў Беларусі было напружанае становішча з забеспячэннем хлеба.


У МЗС Расіі адзначаюць, што апублікаваныя копіі арыгінальных дакументаў — толькі частка велізарнага дакументальнага архіва, які датычыцца голаду ў СССР, звязанага з калектывізацыяй і індустрыялізацыяй. Ва ўступе таксама гаворыцца, што “аўтары прыведзенай падборкі дакументаў імкнуліся паказаць у развіцці трагічную з'яву голаду ў СССР, таму дакументы ў ёй размешчаныя ў храналагічнай паслядоўнасці”.
Азнаёміцца з усімі дакументамі можна тут.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное