Экономика

Сяргей Салаўёў, Новы час

Расія не выдае Беларусі крэдыты. Час шукаць іншыя рэсурсы?

«З Расіяй — усё», — прыкладна так павінна думаць наша кіраўніцтва пасля звестак ад Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця. На датацыі і крэдыты «вялікай сястры» разлічваць ужо не даводзіцца. А значыць, трэба шукаць іншыя рэсурсы.

Фота: pixabay

Расія не выдае Беларусі крэдыт у 600 мільёнаў долараў, які мы просім у яе з лютага. На міулым тыдні стала вядома, што краіна не атрымае і апошні транш крэдыту ад ЕФСР у 200 мільёнаў тых жа «зялёных».

Маўляў, «тэрміны даступнасці крэдыту прайшлі». Насамрэч, па меркаванні экспертаў, Расія, якая з’яўляецца галоўным донарам ЕФСР, звязвае абмеркаванне фінансавых пытанняў з праграмай паглыблення інтэграцыі паміж краінамі.

Давядзецца ашчаджаць. Першы крок да «ашчаднай» палітыкі, падобна, зроблены. Прынамсі, яго пазначыў Аляксандр Рыгоравіч. У час нарады па пытаннях процідзеяння распаўсюджванню наркотыкаў і прафілактыкі наркаманіі ён прайшоўся па Міністэрстве інфармацыі.

Паводле кіраўніка дзяржавы, нам патрэбная моцная антынаркатычная прапаганда па ўсіх напрамках, і на яе неабходна кінуць усе рэсурсы — ад традыцыйных СМІ да сацсетак.

Ён, урэшце, адзначыў, што наркаманамі ў большасці выпадкаў становяцца маладыя людзі, якія «не ўсведамляюць да канца небяспеку наркотыкаў».

А таму «дзейнічаць неабходна на апярэджанне па лініі ўстаноў адукацыі, аховы здароўя і, вядома, перш за ўсё сям’і. Важнае значэнне мае ўдасканаленне антынаркатычнай прапаганды з улікам інтарэсаў моладзі.

Нароўні з традыцыйнымі СМІ тут варта актыўна падключаць сацыяльныя сеткі і іншыя віды папулярных у падлеткаў інтэрнэт-рэсурсаў», — сказаў Лукашэнка.

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.9(16)