Экономика
Ягор Марціновіч, «Наша Ніва»

Расія апусцілася ў пяцёрку краін Еўропы з найніжэйшымі заробкамі

Курс еўра ў Расіі складае 81,9 расійскага рубля. Адбываецца карэкціроўка лічбаў пасля рэкорднага скачка замежных валют, які назіраўся ў сярэдзіне студзеня.

Скачкі курсаў б’юць па дабрабыце расіян. Колькі складае сярэдні заробак у краіне пасля дэвальвацыі?

Апошнія падлікі Расстата датычаць лістапада 2015 года. Тады сярэдні заробак складаў 33347 рублёў. Прычым ад месяца да месяца ён змяняецца неістотна, то вырастаючы, то падаючы на некалькі працэнтаў.

Паколькі большасць краін Еўропы арыентаваная на еўра, то і падлікі будзем праводзіць у гэтай валюце.

Калі пералічыць расійскі заробак па цяперашнім курсе, атрымаецца ўсяго 407 еўра «бруднымі». Падаходны падатак параўнальна невялікі, таму на руках будзе 354 еўра.

У якіх еўрапейскіх краінах заробкі яшчэ меншыя?

Самыя бедныя краіны Еўропы, у еўра

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)