Политика

Таццяна Шапуцька, Новы час

Расійскі міністр беларускіх унутраных справаў

Беларуская паліталагічная загадка: чаму апошнія 20 гадоў міністрамі ўнутраных справаў становяцца выключна небеларусы па паходжанні? Адказ, напэўна, ёсць, але ведае яго толькі адзін чалавек — той самы, хто міністраў і прызначае.

Новапрызначаны кіраўнік МУС Юрый Караеў паходзіць з Паўночнай Асеціі (ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі), а ў Беларусь прыехаў яшчэ за савецкім часам. І хоць у новага міністра яшчэ не было часу засвяціцца ў нейкім скандале, як гэта любіў рабіць яго папярэднік Ігар Шуневіч, ужо ўсплылі некаторыя падрабязнасці, па якіх можна меркаваць, што вялікіх сентыментаў да беларушчыны Юрый Караеў не мае.

Так, вядомы чэмпіён свету па тайскім боксе беларус Віталь Гуркоў апублікаваў гісторыю, як Юрый Караеў, калі стаў старшынёй Федэрацыі муай-тай і кікбоксінга, вымусіў спартоўца сысці з беларускай каманды. З-за фотаздымка ў інтэрнэце, на якім баксёр пазіруе з капай з выявай «Пагоні», у федэрацыі спартоўца назвалі ворагам і абвінавацілі ледзь не ў экстрэмізме.

Шрайбман: Почему в отставке Шуневича нет политики

У выніку Віталь Гуркоў звольніўся з каманды па сканчэнні кантракта. І хоць кожны другі, калі не кожны першы каментатар пад навінамі пра прызначэнне Караева звяртае ўвагу на ягонае расійскае паходжанне, гэта не адзінае, што засмучае ў асобе і ў працы новага міністра.

Прыцягвае ўвагу і ягоная, так скажам, спецыялізацыя — Караеў камандаваў навучальным батальёнам вайсковай часткі ўнутраных войскаў 3214 (спецназ), вайсковымі часткамі 5527 і 5522, палком мінскага спецназа, вайсковай часткай спецназа, а ў 2012 годзе ўзначаліў унутраныя войскі.

Напрамак відавочны — сілавы, а там найбольш цэніцца дысцыпліна, падпарадкаванасць, адданасць начальніку.

Працяг артыкула чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.5(14)