Раптоўна памёр баранавіцкі гісторык Віктар Сырыца

Вядомаму грамадскаму актывісту, старшыні Баранавіцкай рады Таварыства беларускай мовы стала дрэнна раніцай 9 лістапада на пероне Цэнтральнага вакзала.

Дактары рэанімабіля, якія прыбылі на месца здарэння, не здолелі выратаваць Віктара Сырыцу.