Раненый полковник против милиции. История одной фотографии
Этого окровавленного человека с шествия «Чарнобыльскі шлях-1996» показали ведущие СМИ мира. Спустя 16 лет полковник в отставке Иосиф Антонович Шор рассказал «Салідарнасці», как попал в переделку.
Весна 1996 года выдалась горячей для политической жизни страны. Многотысячные шествия и митинги состоялись в годовщину провозглашения независимости БНР и 2 апреля, когда общественность вышла выразить протест против подписания договора о создании Сообщества России и Беларуси.
Кульминацией протестов против возможной сдачи независимости и политической линии Александра Лукашенко стал «Чарнобыльскі шлях», в котором участвовало около 50 тысяч человек.
Одним из участников этих акций был полковник инженерных войск в отставке Иосиф Антонович Шор. Спустя 16 лет он рассказал «Салідарнасці» свою историю.
Иосиф Шор с окровавленной рубашкой. Фото Георгия Лихтаровича, vytoki.net
– Нарадзіўся я ў Шчучынскім раене. Служыў у паветрана-дэсантных войсках, затым у інжынерных войсках. У 1987 годзе вярнуўся з Далекага Усходу ў Беларусь – у Мінск.
Тут якраз пачалося ажыўленне. Я кінуўся купляць і чытаць кнігі – нічога ж пра гісторыю не ведаў. Пачаў хадзіць на мітынгі, ні аднаго не прапускаў. Уступіў у «Беларускае згуртаванне вайскоўцаў», прыняў прысягу на вернасць Беларусі падчас урачыстай цырымоніі на плошчы Незалежнасці. У 1993-м на марш па праспекце Скарыны вывеў чалавек 50 са сваей суполкі ў Серабранцы.
На момант вясны 1996 года я ўжо некалькі год як звольніўся з войска і працаваў у выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя» загадчыкам гаспадаркі. Хадзіў на Дзень Волі і на акцыю 2 красавіка. Прыйшоў і на «Чарнобыльскі шлях». А як не пойдзеш – выйшаў з працы ля Акадэміі навук і адразу трапіў на збор маніфестантаў.
Як пачалося шэсце па праспекце Скарыны, я рухаўся па правым баку і назіраў за ім. Напрыканцы плошчы Якуба Коласа міліцыя перакрыла праспект, выставіла кардон. Хлопцы перакулілі машыны ДАІ.
Я неяк абышоў кардон і апынуўся на другім баку. І тут гляджу: міліцыянер у касцы нападае на жанчыну з бел-чырвона-белым сцягам. Узяў яе за каўнер. Я вырашыў заступіцца. Быў жа тады амаль на 20 год маладзейшы (сення Іосіфу Антонавічу 66 год – Р.Г.).
Узяліся мы з міліцыянерам за грудкі. Гляджу: на дапамогу таварышу спяшаецца яшчэ адзін. Я адпіхнуў свайго суперніка і пабег у бок плошчы Перамогі. Але той другі мяне дагнаў і як даў дубінай па патыліцы...
Я адразу і не зразумеў, якой моцы быў удар. Ужо як падыйшоў да трамвайнай лініі ля «Вячэрняга Мінска» мне ля галавы цепла стала. Падымаю правую руку – елкі-палкі, у мяне крывішча цячэ! Падбеглі жанчыны, кажуць: давай перавяжам. Ну, давайце.
Тым часам шэсце на плошчы Якуба Коласа прарвала кардон. Міліцыя выставіла наступны заслон на праспекце за цыркам на перыкрыжаванні з вуліцай Янкі Купалы.
Я тады падумаў: «Ах так, калі галаву разбілі, я маўчаць не буду!». Зняў кашулю, падыйшоў да іх і стаў казаць: «Што ж вы робіце?!! Я палкоўнік у адстаўцы!!!». А што яны мне адкажуць – глядзяць як бараны. У гэты момант фатографы мяне і знялі.
Пасля шэсце завярнула на вуліцу Янкі Купалы і дайшло да Палаца спорту. Там на мітынгу мне стала дрэнна. Дапамаглі хлопцы з Фронта (я не быў сябрам БНФ, але ведаў усіх там). На машыне яны завезлі плакаты і іншую атрыбутыку да ўправы БНФ, а затым і мяне дадому. Галаву зашываць у бальніцу я не пайшоў.
Пасля «Чарнобыльскага шляха» пачаліся арышты. Праз некалькі дзен я зайшоў ва ўправу БНФ папытацца пра навіны, а там якраз адбываўся ператрус. Следчы па асабліва важных справах Уладзімір Чумачэнка пабачыў мяне: «А-а-а, дык гэта ты па ўсіх тэлевізійных каналах прайшоўся! Ты, напэўна, спецыяльна сваю кашулю пафарбаваў!» Выпісаў мне позву ў пракуратуру на 1 мая.
Я прышоў, ен паглядзеў маю галаву, упэўніўся што яна сапраўды разбітая. Спытаў: «Будзем узбуджаць крымінальную справу за збіцце?» Я адмовіўся, не хацелася вазіцца.
Акрываўленыя піджак і майку я памыў, а кашулю пакінуў як есць. Захоўваю яе дагэтуль некранутай.
Калі мяне не будзе, дзеці і ўнукі будуць бачыць, што бацька стаяў за Беларусь. Мяне не назавеш нацыяналістам, сам я паляк. Але Беларусь – гэта мая зямля, усе мае продкі тут пахаваныя.
На мітынгі хаджу дагэтуль. Быў і на Плошчы 19 снежня 2010 года. Мне як ваеннаму цікава, як дзейнічае міліцыя. Звычайна загадзя абыходжу іх пазіцыі, многіх ведаю ў твар. Аднаму, што маскіруецца, нядаўна сказаў: о, старэеш ты. Ен мяне не пазнаў.
На гэты «Чарнобыльскі шлях» таксама абавязкова пайду.
Читайте еще
Избранное