Раман Якаўлеўскі: Апошняй кропляй стала маўчанне Мядзведзева

Міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі пракаментаваў Еўрарадыё абвастрэнне беларуска-расійскіх адносінаў і адмову афіцыйнага Мінска ўдзельнічаць у сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ. На яго думку, апошняй кропляй стала маўчанне расійскага прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева.

Раман Якаўлеўскі: "Апошняй кропкай, відаць, стала фактычная адмова Мядзведзева сустракацца з Лукашэнкам. А менавіта з ім ён планаваў сустрэцца сёння ў Маскве ў двухбаковым фармаце. Але прэс-сакратар Мядзведзева адказала, што такой сустрэчы не плануецца. Гэта фактычна была адмова".

Якаўлеўскі лічыць, што ў той час, як з Пуціным у Лукашэнкі не атрымліваецца дамовіцца, ён мог спадзявацца "ўзяць зморам" Мядзведзева і вырашыць усе праблемы. Аднак гэты план рэалізаваны не быў.

Акрамя таго, лічыць Якаўлеўскі, на абвастрэнне беларуска-расійскіх адносінаў паўплывала і заява Міжнароднага валютнага фонда пра тое, што разглядаецца магчымасць даць Беларусі крэдыт у 1 млрд долараў.

Раман Якаўлеўскі:
"Пачалася вельмі вялікая гульня, пра якую казаў пасля візіту Пуціна ў Мінск Лукашэнка... На карысць гэта беларускаму народу ці не, адназначна сказаць вельмі складана. Але тое, што гэта пагроза для рэжыму Лукашэнкі, гэта так... Расійскае кіраўніцтва ўзяло вельмі небяспечны курс для існуючага рэжыму ў Беларусі і асабліва для Лукашэнкі".

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)