Политика

Радзіхоўскі: «Калі б не было маскоўскага «даху», то Лукашэнка пасьля жніўня не пратрымаўся б больш за месяц»

Расейскі публіцыст на Радыё Свабода – аб тым, калi Масква адступіць.

– Калі б не было маскоўскага «даху», то Лукашэнка пасьля жніўня не пратрымаўся б больш за месяц. Прытым тут ня толькі палітычны і грашовы складнік, але яшчэ важнейшы псыхалягічны і маральны складнік. Страшна падняцца супраць Лукашэнкі, ведаючы, што за ім Масква, – разважае Леанід Радзіхоўскі. – Больш за тое, я думаю, што беларускія сілавікі падпарадкоўваюцца Лукашэнку толькі таму, што за ім Масква. Бо радасьці ад яго ніякай, ён тасуе калоду сілавікоў, як хоча, у даволі прыніжальнай форме.

Так што яны яго церпяць толькі таму, што за ім Масква.

А Масква адступіць ад Лукашэнкі адразу, на наступны дзень, як сыдзе Пуцін. Бо Маскве ён не патрэбны зусім. Пуціну ён патрэбны, бо гэта важны элемэнт ягонай пэрсанальнай харызмы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(32)