Общество

Радыё “Рацыя” — год у этэры!

22 лютага спаўняецца роўна год з таго моманту, як у этэры на сярэдніх хвалях слухачы пачулі пазыўныя адноўленага Радыё “Рацыя” (www.racyja.by).

Што было?

“Вы слухаеце Радыё “Рацыя” — голас свабоднае Беларусі, радыё, якое для беларусаў робяць беларусы ў вольным сьвеце”.

Цяпер кожны дзень цягам пяці гадзінаў “Рацыю” можна пачуць на кароткіх і сярэдніх хвалях. Ад 9-й да 10-й гадзіны рыніцы на хвалях 612 кГц, ад 18-й да 20-й вечара на карокіх хвалях 6090 кГц і ад 20-й да 22-й гадзіны ў сярэднехвалёвым дыяпазоне 666 кГц.

Але галоўная разынка “Рацыі” — кругласуткавая трансьляцыя ў FM-дыяпазоне 105.5 у Беластоку, а таксама ў он-лайн рэжыме праз Інтэрнэт www.racyja.by. Па хуткім часе Радыё “Рацыя” мае стаць першым трансгранічным радыё, якое ў добрай якасьці можна будзе пачуць на FM-хвалях на Гарадзеншчыне і Берасьцейшчыне, а таксама ў Беластоку, Гайнаўцы, Бельску-Падляскім ды іншых польскіх гарадох і мястэчках, дзе жывуць этнічныя беларусы.

Галоўная мэта “Рацыі” — данясеньне да беларусаў аб’ектыўнай і неперадузятай інфармацыі пра тыя падзеі, якія абываюцца ў Беларусі й пра якія не кажуць афіцыйныя дзяржаўныя мэдыі. Дырэктар Радыё “Рацыя” Віктар Стахвюк адзначае, што дзеля гэтага ва ўсіх рэгіёнах Беларусі створана адзіная інфармацыйна-карэспандэнтская сетка. Зь яе дапамогай кожны дзень у этэр выходзяць тры навіновыя блёкі, кожны зь якіх доўжыцца 10 хвілін. Журналісты-адмыслоўцы рыхтуюць вялікія аналітычныя матэрыялы пра галоўныя падзеі ў грамадзка-палітычным жыцьці краіны. Не абмінае ўвагай “Рацыя” і забаўляльна-культурніцкія праекты.

Па хуткім часе FM-вяшчаньне “Рацыі” мусіць выйсьці за межы Беластоку. Кругласуткава жыхары Берасьця й Гародні змогуць слухаць добрую беларускамоўную музыку і даведвацца пра самыя актуральныя навіны з жыцьця сваёй краіны. Старт трансгранічнага FM-вяшчаньня прымеркаваны на бліжэйшыя месяцы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)