Рабочых «Пінскдрэва» заклікаюць да акцыі пратэсту

У Пінску з’явіліся ўлёткі, якія рэкламуюць «італьянскі страйк» 30 жніўня.

У гэты дзень малавядомая “Рада рабочых “Пінскдрэва” прапануе на 10 хвілін спыніць працу ўсіх станкоў на заводах холдынгу на так званы “тэхнічны перапынак”, пад час якога будзе праводзіцца агляд і наладка абсталявання.

Арганізатары акцыі падкрэсліваюць, што гэта неабходнае мерапрыемства на вытворчасці, таму яно не з’яўляецца ні палітычнай акцыяй, ні класічным страйкам. Аднак спыненне станкоў пакажа адміністрацыі холдынгу салідарнасць працоўных у адстойванні сваіх правоў на годныя заробак і ўмовы працы.

Чальцы Рады рабочых сцвярджаюць, што дзеля таго, каб выжыць не жадаюць з’язджаць на заробкі ў Расію, у Пінску знаходзяцца іх дамы і сем’і.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)