Политика

Павел Кірылаў, Новы час

Пытанне-2006: «Дзе грошы, Аляксандр?»

14 гадоў таму, 19 сакавіка 2006 года, адбыліся трэція прэзідэнцкія выбары ў Беларусі. Яны прынеслі такі самы вынік, як і першыя, другія, чацвёртыя, пятыя... Хаця многія лічаць, што толькі ў 2006 годзе, апрача 1994-га, беларусы мелі шанец атрымаць прэзідэнтам не Аляксандра Лукашэнку.

Фота kurjer.info

Што да нязменнага кіраўніка Беларусі, то ў 2006 годзе ён не мог балатавацца, бо ўжо адкіраваў два тэрміны, прадугледжаныя Канстытуцыяй. Больш за тое, у літаральным сэнсе — два тэрміны па пяць гадоў плюс яшчэ два гады, якія дадаліся праз абнуленне прэзідэнцтва ў выніку дзяржаўнага перавароту ў 1996 годзе.

А перад выбарамі-2006 у 2004 годзе адбылося другое абнуленне — нічым не абцяжаранае. Лукашэнка правёў чарговы рэферэндум, на якім была скасавана канстытуцыйная норма пра абмежаванне прэзідэнцтва адной асобы двума тэрмінамі.

Лукашэнка завалодаў правам балатавацца бясконцую колькасць разоў. Чарговы будзе сёлета. Магчыма, сапраўды мае пад сабой глебу версія, што шмат якія грамадска-палітычныя сцэнары ўлады спачатку абкатваюцца ў Беларусі, а потым рэалізуюцца ў Расіі. Гэта што да нядаўняга абнулення прэзідэнцкіх тэрмінаў Уладзіміра Пуціна.

Чакалася, што прэзідэнцкія выбары-2006 пройдуць улетку, але нечакана яны былі прызначаныя на пачатак вясны — 19 сакавіка. Відавочна, што мэтай уладаў было сціснуць тэрмін раскруткі адзінага кандыдата ад апазіцыі, якога тая наважылася абраць.

На гэты статус прэтэндавалі палітыкі Анатоль Лябедзька і Аляксандр Мілінкевіч. На Кангрэсе дэмакратычных сілаў ва ўпартай барацьбе з перавагай у некалькі галасоў перамог Мілінкевіч. Гэта адбылося ў кастрычніку 2005-га. Да выбараў заставалася зусім мала часу.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.6(18)