Пётар Марцаў запускае TV-праграму
Выдавец БДГ, сябра кансультацыйнай рады пра адміністрацыі прэзыдэнта Пётр Марцаў рыхтуе першую беларускую праграму інтэрнэт-тэлебачання. Праект стартуе ў жывым эфіры 30 кастрычніка.
-- Гэта штотыднёвая перадача. Будзе выходзіць ўвечары па пятніцах. Перадача будзе прыблізна 30 хвілінаў. Гэта будзе размова на актуальныя тэмы тыдня з госьцем. Госьць, як правіла, гэта вядомы чалавек у нейкай сфэры. Праўдападобна, мы будзем пачынаць з бізнэс-аўдыторыі, паколькі яна найбольш мае доступ да шырокапалоснага інтэрнэту. Перадача будзе ў жывым эфіры. Гэта тое, што тут ніхто пакуль не рабіў, прынамсі ў інтэрнэце.
-- На якой мове будзе перадача?
-- Усё залежыць ад гасьцей. На якой мове яны будуць гаварыць, на такой і будзе перадача. Хоць на ангельскай, хоць на беларускай, хоць на расейскай, як госьць будзе гаварыць. Першая перадача будзе па-расейску.
-- Хто будзе першым госьцем?
-- Не скажу.
-- Вы будзеце вядучым?
-- Так. Якія асаблівасьці? Гэта, напэўна, першая тэлеперадача ў інтэрнэце ў жывым эфіры і, напэўна, першая перадача з арыгінальным кантэнтам. Пакуль паказваюцца толькі перадачы, якія ідуць на другіх сайтах, на другіх тэлеканалах. Другая адметнасьць -- жывы эфір, трэцяя асаблівасьць - гэта месца, зь якога будзе наўпроставая трансьляцыя. Гэта менская кавярня “News-Cafe”. Гэта будзе не запіс, а тэлевізійная трансьляцыя. Я ніколі не рабіў тэлеперадачаў, паглядзім, што атрымаецца...
Читайте еще
Избранное