«Пястун нацыянальнага гонару сярод чужых народаў»
Аднойчы ён паслізнуўся і ўпаў бы ў шахту, калі б за нагу яго не злавіў магутны шахцёр. Іншым разам пасля страшэннага падземнага гулу яго нейкім цудам выкінула з хаты. Ачуняўшы, ён убачыў, што ад мураванага дома засталіся адны парэшткі...
Яго дэвізам сталі словы: «Жывучы, будзь карысным для другіх, бо інакш няма сэнсу жыць!». Ігната Дамейку, выгналі з Радзімы, і ён стаў нацыянальным героем Чылі. Але да канца жыцця заставаўся верным бацькоўскай старонцы: «Я ніколі натуралізавацца не патраплю і маю надзею на Бога, што ці ў Кардыльерах, ці ў Панарах — памру ліцвінам».
Філамат, аграном, паўстанец
Ігнат Дамейка нарадзіўся 31 ліпеня 1802 года ў маёнтку Мядзвятка каля ракі Уша Наваградскага павета. У сем гадоў страціў бацьку, і таму клопат аб пляменніку ўзялі два дзядзькі — Ігнацій і Юзэф Дамейкі, апошні з якіх быў горным інжынерам, яки скончыў Фрайбургскую горную акадэмію. Юзэф любіў распавядаць пра рамантычныя падарожжы ў пошуках новых адкрыццяў, пра прафесію геолага, якая з дзяцінства захапіла Ігнація. Да таго ж хлопчык цікавіўся прыгодніцкімі раманамі і кніжкамі пра падарожжы. Але яшчэ быў не час, каб ажыццявіць дзіцячыя мары.
Спачатку Ігнат вучыўся ў піярскай школе ў Шчучыне, пасля якой у 1816 годзе паступіў у Віленскі ўніверсітэт. Скончыўшы яго ў 1822 годзе, атрымаў ступень магістра філасофіі. Але за ўдзел у таварыстве філаматаў Дамейка быў асуджаны на “вечны нагляд паліцыі і адхіленне ад усялякай царскай службы”. Таму нягледзячы на шэраг спробаў, так і не здолеў уладкавацца на дзяржаўную працу і вымушаны быў кіраваць гаспадаркай дзядзькі Ігната ў фальварку Заполле Лідскага павета.
Працяг тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное