«Пячатаўся на інастранных сайтах»
У Беларусi стартавала кампапнія ў падтрымку журналістаў, якіх пераследуюць за працу ў замежных СМІ.
У сёмы раз стартавала сусветная кампанія «Станем за журналістыку!». Ініцыятарамі кампаніі выступаюць Міжнародная федэрацыя журналістаў (IFJ) і Еўрапейская федэрацыя журналістаў (EFJ). Сябрам гэтых аргнаізацый з'яўляецца ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».
Сёлета БАЖ абраў тэмай для кампаніі праблему працы беларускіх журналістаў у замежных сродках масавай інфармацыі.
Хэштэг сусветнай кампаніі #SUFJ
Хэштэг беларускай кампаніі #станем
Паводле беларускага заканадаўства праца без акрэдытацыі на замежныя СМІ з’яўляецца правапарушэннем. Праблема палягае ў тым, што шэраг СМІ, зарэгістраваных за межамі краіны (Радыё Рацыя, тэлеканал «Белсат»), так і не здолелі атрымаць акрэдытацыю ў Беларусі, хоць неаднаразова спрабавалі зрабіць гэта.
У 2014 годзе за працу без акрэдытацыі атрымалі папярэджанні і штрафы паўтара дзясятка журналістаў з усёй Беларусі.
«Далучайцеся да кампаніі “Станем за журналістыку!” online i offline. Мы стаім за правы Алеся Дзянісава, Андрэя Мялешкі, Алеся Залеўскага, Марыны Маўчанавай, Алеся Буракова, Міхаіла Аршынскага, Аліны Літвінчук, Віталя Сямашкі, Юрыя Дзешука, Яўгена Скрабца, Мікалая Бянько, Юліі Сівец, Святланы Сцяпанавай, Алены Сцяпанавай, Максіма Хлябца і многіх іншых журналістаў, аштрафаваных і папярэджаных за прафесійную дзейнасць», — заклікае ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».
Да канца лістапада ў офісе арганізацыі (Мінск, вул. Камсамольская, 7-32) будзе стаяць шчыт з выявай журналіста-вязня, які «друкаваўся на замежных сайтах», «выступаў на замежным ТБ і радыё» і быў пакараны за гэта быў.
«Запрашаем усіх ахвотных адчуць сябе “ў скуры” беларускага журналіста і сфатаграфавацца на памяць — для сябе і для гісторыі», — запрашаюць БАЖаўцы.
Дыстанцыйна паўдзельнічаць у кампаніі можна на сайце ГА «БАЖ»: 5 лістапада тут стартавала online-гульня «Акрэдытацыя».
Кампанію падтрымалі рэгіянальныя выданні : акцыі падтрымкі калегаў прайшлі ў Бабруйску, Брэсце, Бялынічах, Віцебску, Горках, Лунінцы, Магілёве, Слоніме.
Акцыя салідарнасці ў рэдакцыі «Брестского курьера»
Акцыя ў Гродне
Некаторыя плакаты адмыслова напісаныя на «трасянцы», каб падкрэсліць «непісьменнасць» выстаўленых журналістам абвінавачанняў
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное