Общество
Мікіта Паўлаў, Новы час

Прызыў–2017: як не трапіць у войска?

Тое, што апошнім часам стала вядома пра беларускую армію, не дадае жаданні ісці служыць. А між тым зараз у самым разгары прызыўная кампанія. Калі вы не спяшаецеся ў войска, ёсць некаторыя легальныя магчымасці не служыць увогуле або атрымаць адтэрміноўку. Глядзіш, за гэты час парадку ў арміі стане больш...

Кадр з фільма «Жыве Беларусь»

Амаль усю Беларусь скаланула смерць у Печах 21-гадовага Аляксандра Коржыча. Родныя і сваякі нябожчыка кажуць пра жудасную дзедаўшчыну ў вайсковай частцы.

Варта дадаць, што за год гэта не адзіны такі выпадак. 31 сакавіка там жа, у Печах, скончыў жыццё самагубствам 25-гадовы салдат тэрміновай службы. Хлопец не раз скардзіўся сваім бацькам на дзедаўшчыну, родныя паведамілі пра гэта камандаванню часткі. Але тое не дапамагло. Шмат што ўсплыла наогул пра дзедаўшчыну ў іншых частках.

Зараз у Беларусі ў самым разгары прызыўная кампанія. Пад яе трапляюць мужчыны ад 18 да 26 гадоў уключна. Штогод у нашай краіне праходзяць дзве такія кампаніі: у лютым-маі і жніўні-лістападзе. Толькі ў гэты час хлопцаў могуць адправіць на службу.

Зважаючы на трагічныя выпадкі ў нашым войску, «Новы Час» разам з праваабарончай кампаніяй «Цэнтр правоў прызыўніка» вырашыў распавесці, як легальна атрымаць адтэрміноўку або зусім не трапіць у армію.

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)

Читайте еще