Комментарии
Барыс Тумар, фота Юліі Дарашкевіч, «Наша Ніва»

Прызначэнне Латушкі — сур’ёзны крок

Вядома, талкавей было б, каб першым беларускамоўным міністрам стаў міністр транспарту ці абароны — знаёмыя мне беларускамоўныя эканамісты дадуць форы іншым цяперашнім міністрам. Па-беларуску можна не толькі вершы пісаць. Па-беларуску як найлепш будаваць цэнтральнаеўрапейскую нацыю і краіну. Але што ж — культуры дык культуры.

Прызначэнне першага беларускамоўнага міністра новага пакалення — важны крок Аляксандра Лукашэнкі, які незалежнае грамадства не мае права абмінуць увагай.

З Паўлам Латушкам варта працаваць.

Адзін дуб то не лес. Знакам сапраўдных пераменаў у палітыцы ідэнтычнасці будуць беларускамоўныя міністры, дапусцім... транспарту і абароны. Менавіта па наступных кадравых кроках, а не дэкларацыях трэба ацэньваць змены ў палітыцы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)