Политика
Радыё Свабода

"Прыходзіў і прагаласаваў — хоць чалавек і памёр амаль паўгода таму..."

Алесь Емяльянаў заўчасна памёр восеньню мінулага году. Хавалі яго, паводле тэстамэнту, пад бел-чырвона-белым сьцягам... Але калі днямі яго дачка Міхаліна прыйшла на выбарчы ўчастак, то даведалася: бацька нібыта ўваскрэс - адазваўся, так бы мовіць, на заклік непрымальнай для яго ўлады пра датэрміновае галасаваньне...

(Міхаліна: ) "Мне сказалі ў выбарчай камісіі, што ня так даўно, у аўторак - першы дзень папярэдняга галасаваньня, прыходзіў мой бацька і прагаласаваў, вось, маўляў, глядзіце - подпіс... Я стала пытацца, як такое магчыма, калі ён памёр у кастрычніку? На мяне паглядзелі й адказалі: "Ну, можа нешта зблыталі! Але ж гляньце: подпіс стаіць? Мо нехта за яго прагаласаваў? Аднак паколькі подпіс стаіць, то хоць чалавек і памёр амаль паўгода таму, вы ўжо прагаласаваць на гэтым участку ня можаце..."

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)