Комментарии
Мікалай Дзядок, Новы час

Прысуд рэгнумцам і турэцкая аперацыя ў Сірыі: што агульнага?

Абедзве падзеі дэманструюць яўную няздольнасць сучаснай Расіі прэтэндаваць на ролю звышдзяржавы.

Мінскі гарадскі суд 2 лютага асудзіў трох аўтараў сайта «Рэгнум» да пяці гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай у тры гады. Усе трое ўжо правялі за кратамі па 14 месяцаў.

Найбольш пільныя аналітыкі за разважаннямі аб строгасці прысуду і ацэнкамі выказванняў Паўлаўца, Шыпценкі і Алімкіна разглядзелі галоўнае: амаль абсалютнае маўчанне Крамля з нагоды гэтага палітычнага працэсу.

Што атрымліваецца ў сухой рэшце? Перадавы атрад «рускага міру» — прапуцінскія, руска-шавіністычныя журналісты, якія адмаўляюць права беларусаў на самавызначэнне і грэбліва адзываюцца пра беларускую мову, энтузіясты інфармацыйнага фронту, якія за расійскія рублі рыхтавалі розумы сваіх чытачоў да прыходу «зялёных чалавечкаў», у нейкі момант фактычна аказаліся непатрэбныя сваім гаспадарам.

Амаль ніякіх афіцыйных заяў з гэтай нагоды. Ніякіх нотаў пратэсту, не кажучы ўжо пра пагрозы санкцыямі ці акцый пратэсту ля беларускай амбасады ў Маскве. Ніякай, нават дзяжурнай незадаволенасці Крамля з факта арышту, зняволення і асуджэння ў Беларусі прарасійскіх прапагандыстаў.

Фактычна, Расія «зліла» сваіх. Тых, хто адстойваў яе імперскія інтарэсы на прасторах Беларусі.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)