Политика

Прысуд Кастусю Лукашову пакінуты без зменаў

Суд Ленінскага раёну пакінуў без зменаў ранейшы прысуд Канстанціну Лукашову. Нагадаем, ён абскарджваў прысуд, паводле якога яго пакаралі двума гадамі зняволення з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады за нібыта напад на міліцыянта.

Грамадскага актывіста прызналі вінаватым у парушэнні артыкула 364 Крымінальнага кодэксу (супраціўленне міліцыі). Інцыдэнт адбыўся 29 сакавіка мінулага года, калі Лукашоў, вывозячы з бальніцы свайго брата Вячаслава Сіўчыка, не пагадзіўся спыніць аўтамабіль па патрабаванні чалавека ў цывільным (як потым высветлілася, супрацоўніка міліцыі). Два месяцы Канстанцін Лукашоў правёў ў следчым ізалятары. З зала суда ён выйшаў на волю і вырашыў абскардзіць судовае рашэнне.

У красавіку Калегія Мінскага гарадскога суда адмяніла прыгавор Канстанціну Лукашову і прызначыла паўторны суд. Разгляд справы некалькі разоў адкладваўся, паколькі пацярпелы на суд не з’ўляўся.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)